Маразы крыху адпусцяць
29.01.2011
—
Новости Общества
|
У суботу надвор'е ў Беларусі будзе фарміраваць зона павышанага ціску, толькі на паўночным усходзе чакаецца невялікі снег. На астатняй тэрыторыі — без ападкаў і сонечна, паведаміў начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў. Удзень на поўначы — узмацненне ветру да 15—18 м/с. Тэмпература мінус 2—8. А вось у нядзелю праз тэрыторыю Беларусі пройдзе актыўны атмасферны фронт, таму часам будзе ісці снег, месцамі мяцеліца. Ужо паўсюдна чакаецца ўзмацненне ветру да 16—19 м/с. Тэмпература ўначы — 4—11, пры праясненнях да 13, удзень — мінус 1—7. У першы дзень наступнага тыдня маразы зноў узмацняцца. Уначы будзе 8—15, на поўначы месцамі да мінус 20—22, удзень — ад 5 марозу на паўднёвым захадзе да 13 па паўночным усходзе. У аўторак і сераду на паўночным усходзе зноў пройдзе кароткачасовы снег, уначы 5—12, пры праясненнях да 15—20. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу надвор'е ў Беларусі будзе фарміраваць зона павышанага ціску, толькі на паўночным усходзе чакаецца невялікі снег. На астатняй тэрыторыі — без ападкаў і... |
|