Нагрэў рукі на 613 мільёнаў
29.01.2011
—
Новости Общества
|
Ахвярамі махляра стала 13 чалавек, у якіх ён выманіў вялікія грошы Пацярпелымі сталі людзі, якія даверыліся прайдзісвету і пагадзіліся на дапамогу з набыццём аўтамабіляў. Паводле звестак прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Алы Галубовіч, 36-гадовы мінчанін разам з братам на працягу чатырох гадоў прыганялі патрыманыя машыны з Еўропы і прапаноўвалі шырокі спектр паслуг: пошук, набыццё, дастаўку, кансультацыі па афармленні, суправаджэнне і дапамога ў куплі "жалезнага каня" непасрэдна за мяжой. Аднак у гэтым бізнэсе часам здараліся і "накладкі", калі прадпрымальная асоба грошы ў кліента брала, але выконваць абяцанні не спяшалася. Як выявілася, падазроны перад тым, як аказаць тую ці іншую паслугу, стараўся "выбіць" авансавы плацеж ці перадаплату. Пры гэтым выкананне абавязацельстваў увесь час адкладвалася па розных прычынах. Між іншым, адрозніваліся і сумы, на якія "нагрэў" пацярпелых аферыст: хтосьці выклаў яму некалькі соцень долараў ЗША, а былі і такія, каму не пашанцавала яшчэ больш — фігуруюць нават плацяжы па 32 тысячы долараў, 25 тысяч еўра. Наогул, падазраецца мінчанін ва ўчыненні 25 злачынных дзеянняў, у выніку якіх было падманута 13 чалавек на агульную суму ў 613 мільёнаў рублёў. Крымінальная справа за махлярства і прысваенне ці растрату ў асабліва буйным памеры накіраваная ў суд, дзе падазронаму можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ахвярамі махляра стала 13 чалавек, у якіх ён выманіў вялікія грошы Пацярпелымі сталі людзі, якія даверыліся прайдзісвету і пагадзіліся на дапамогу з набыццём...
|
|