"А чаму б не пайсці далей?". 21.by

"А чаму б не пайсці далей?"

29.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мяне, як чытача "Звязды", вельмі зацікавіла паведамленне Ілоны Івановай, змешчанае ў нумары за 22 студзеня. У ім ідзе гаворка пра тое, што ўлады Бабруйска заснавалі прэмію імя Міхася Лынькова за папулярызацыю беларускай мовы. Я знаёмы з творчасцю гэтага пісьменніка і літаратуразнаўцы, мне давялося сустракацца з ім, пра што засталіся самыя найлепшыя ўспаміны. Таму я ад усяго сэрца вітаю ініцыятыву бабруйчан і думаю: а чаму б не пайсці далей, чаму б не заснаваць такую прэмію ў іншых гарадах, напрыклад, у Слуцку — імя Янкі Скрыгана.

Іван Аляксеевіч вучыўся там у духоўным вучылішчы і сельскагаспадарчым тэхнікуме, там жа працаваў у акруговай газеце "Вясковы будаўнік", быў сябрам літаб'яднання "Маладняк". А потым — гады рэпрэсій...

Толькі ў канцы 1954-га Янку Скрыгана рэабілітавалі.

Усе аматары беларускай літаратуры добра ведаюць яго творчасць — аповесці, апавяданні, творы па праблемах беларускага мастацтва і мовы. Янка Скрыган быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаным работнікам культуры, зрабіў вялікі ўнёсак у стварэнне першай беларускай энцыклапедыі. Таму ён, безумоўна ж, заслугоўвае светлай памяці і заснавання прэміі. Няхай Случчына ганарыцца такім земляком, няхай на прыкладзе яго жыцця выхоўвае новых знакамітых рупліўцаў на ніве беларушчыны!

Уладзімір ГОЛУБЕЎ,

г. Мінск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяне, як чытача "Звязды", вельмі зацікавіла паведамленне Ілоны Івановай, змешчанае ў нумары за 22 студзеня. У ім ідзе гаворка пра тое, што ўлады Бабруйска...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика