Фінансаванне навукі вырасла ў 2,7 раза

29.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіі Ігар ВОЙТАЎ, Дзяржпраграмай інавацыйнага развіцця ўстаноўлена павелічэнне фінансавых затрат на даследаванні і распрацоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2010 годзе на ўзроўні 0,7 працэнта ад ВУП. Аднак, нягледзячы на тое, што аб'ём сродкаў на навуковыя праекты ў нашай краіне пастаянна павялічваецца, Беларусь пакуль адстае па навукаёмістасці ВУП ад іншых краін.

Паводле слоў Ігара Войтава, з павелічэннем фінансавання навуковай галіны ўмацоўваецца і патэнцыял інтэлектуальнай уласнасці. На пачатак 2011 года ў Беларусі дзейнічала 3,8 тысячы патэнтаў на вынаходніцтвы, зарэгістраваныя на імя беларускіх суб'ектаў, 2,5 тысячы патэнтаў на карысныя мадэлі, 591 патэнт — на прамысловыя ўзоры і каля 14 тысяч пасведчанняў на таварныя знакі і знакі абслугоўвання.

Айчыннымі прамысловымі прадпрыемствамі асвоены шырокі спектр імпартазамяшчальнай прадукцыі, якая раней у краіне не выраблялася. Гэта бясшоўныя гарачакатаныя трубы, паліраванае шкло, новыя аўтобусы, збожжаўборачныя камбайны і дызельныя рухавікі. Глыбіня перапрацоўкі нафты ўзрасла да 68 працэнтаў.

мадэрнізаваны буйнейшыя ТЭЦ, пабудавана 6 міні-ГЭС і 3 ТЭЦ на мясцовых відах паліва. Доля айчынных лекавых сродкаў у рэспубліканскім пераліку даведзена да 41,5 працэнта, наменклатура асвоенай у вытворчасці фармпрадукцыі дасягнула 626 найменняў. Створана 11,8 тысячы працоўных месцаў...

Іна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіі Ігар ВОЙТАЎ, Дзяржпраграмай інавацыйнага развіцця ўстаноўлена павелічэнне фінансавых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика