Беларусь на Еўрабачанні можа прадставіць15-гадовы школьнік з Зімбабве?. 21.by

Беларусь на Еўрабачанні можа прадставіць15-гадовы школьнік з Зімбабве?

29.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі стартаваў нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2011"

Школьнік можа быць не толькі з Зімбабве, але і з Аўстраліі, Свазіленда, Кітая ці, напрыклад, Румыніі — падаваць заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы Беларусі могуць усе, хто хоча, незалежна ад грамадзянства. Адна з абавязковых узроставых умоў — на момант выступлення (14 мая 2011 года) канкурсанту павінна споўніцца 16 гадоў, а гэта азначае, што на момант падачы заяўкі ён можа быць і пятнаццацігадовым. выканаўцаў на сцэне па-ранейшаму павінна быць не больш за шэсць чалавек.

Для ўдзелу ў конкурсе да 21 лютага каштоўнай бандэроллю неабходна даслаць заяўку з пазнакай "Конкурс песні "Еўрабачанне-2011" на адрас Белтэлерадыёкампаніі (220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9). Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адбору і форму заяўкі можна знайсці на сайце <І>www.tvr.bу.

Як патлумачылі "Звяздзе" ў прэс-службе Першага канала, імя прадстаўніка (-оў) ад Беларусі будзе названа не пазней за 1 сакавіка, і 1 сакавіка мы будзем ведаць, хто паедзе на конкурс. Спецыяльна для ацэнкі прэтэндэнтаў Белтэлерадыёкампанія створыць фокус-групу, якая і назаве таго (тых), хто будзе абараняць гонар Беларусі ў нямецкім Дзюсельдорфе ў маі. У фокус-групу ўвойдуць супрацоўнікі тэлеканала. Запасны выканаўца (рэзерв) сёлета выбраны не будзе.

Спяваць на нямецкай мове можна, але не трэба

Тэкст песні можа быць напісаны на беларускай, рускай альбо англійскай мове. Калі вы запішаце песню на нямецкай ці кітайскай — выдатна, але вашу заяўку не прымуць.

Адной з умоў для выбранага канкурсанта стане падпісанне ім кантракта з Белтэлерадыёкампаніяй. Адзін з пунктаў кантракта абавязвае выканаўцу на працягу трох гадоў пасля "Еўрабачання-2011" на бязвыплатнай аснове ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія будзе праводзіць Белтэлерадыёкампанія.

Спявачка Гюнеш: "Заяўку я падам!"

Хто ж выступіць за Беларусь у Дюсельдорфе? Ці збіраецца штурмаваць конкурс спявачка Гюнеш, "старажыл" нацыянальных адбораў?

— Для мяне не зусім зразумела тое, чаму толькі зараз выстаўлена Палажэнне аб удзеле ў адборы на конкурс "Еўрабачанне", — прызнаецца спявачка. — Напрыклад, я даведалася аб гэтым дзякуючы журналістам. Вядома ж, ёсць пэўныя правілы і патрабаванні, згодна з якімі ўдзельнік павінен афіцыйна прайсці адборачны тур і падаць заяўку. І гэтыя правілы не павінны быць парушаныя. Але немагчыма за кароткі час у 20-25 дзён напісаць песню. У маім рэпертуары ёсць некалькі цікавых кампазіцый, якія не ствараліся спецыяльна для Еўрабачання, але адпавядаюць фармату конкурсу і не парушаюць умоў палажэння пра конкурсную песню. Я не стану засмучаць сваіх слухачоў, якія чакаюць і просяць мяне падаць заяўку. І ў гэты "юбілейны" свой пяты раз заяўку я падам, хоць з вопыту мінулых гадоў зразумела, што "Еўрабачанне" — не галоўнае ў творчым лёсе артыста.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі стартаваў нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2011" Школьнік можа быць не толькі з Зімбабве, але і з Аўстраліі, Свазіленда, Кітая ці, напрыклад, Румыніі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика