Другі дзень нараджэння п'янага курыльшчыка
01.02.2011
—
Новости Общества
|
Прэс-служба Магілёўскага УМНС паведамляе аб напружанай абстаноўцы ў вобласці. Толькі 29 студзеня на Магілёўшчыне адбыліся 8 пажараў, у якіх загінулі 5 чалавек. У суботу ўдзень пажар у вёсцы Сямёнаўка Клімавіцкага раёна ўнёс жыцці адразу 3-х чалавек. Калі суседка ўбачыла, што з вокнаў хаты прасочваецца дым, то кінулася ратаваць людзей, але дзверы былі зачыненыя знутры. Калі прыехалі выратавальнікі МНС, у хаце, якая гарэла, знайшлі целы 82-гадовага гаспадара, яго 76-гадовай жонкі і іх 44-гадовага сына. Неасцярожнасць пры курэнні — першая версія ўзнікнення пажару. У вёсцы Падлеснай Хоцімскага раёна хата пенсіянеркі стаяла наводшыбе, таму пажар хутка не заўважылі. Суседзі распавялі, што жанчыне адключылі электрычнасць з-за няплаты, і таму яна карысталася газавай лямпай. Верагодна, газа і стала крыніцай пажару. У вёсцы Дубовае Асіповіцкага раёна 42-гадовы мужчына прыехаў з горада на дачу і спачатку вырашыў добра пратапіць вільготную і халодную хату. Аднак уначы падраздзяленню МНС ужо давялося ліквідаваць пажар, прычынай якога, верагодна, стала парушэнне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі печкі. Мужчыну, ужо без прыкметаў жыцця, выратавальнікі знайшлі літаральна ў некалькіх метрах ад выхаду з хаты. А вось 58-гадовы жыхар вёскі Хацень Клімавіцкага раёна 29 студзеня можа цяпер святкаваць як свой другі дзень нараджэння. Суботу ён прысвяціў алкаголю, курэнню і моцнаму сну. Вынік можна было прадказаць: закопчаная кватэра, эвакуіраваныя з-за моцнага задымлення суседзі і ўсё ж выратаваны МНС курыльшчык, якога давялося шпіталізаваць. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс-служба Магілёўскага УМНС паведамляе аб напружанай абстаноўцы ў вобласці. Толькі 29 студзеня на Магілёўшчыне адбыліся 8 пажараў, у якіх загінулі 5 чалавек. |
|