Бізнэсменаў у глыбінцы ўсё больш. 21.by

Бізнэсменаў у глыбінцы ўсё больш

01.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У малых і сярэдніх гарадскіх пасяленнях Віцебскай вобласці дзейнічаюць больш за 22 працэнты ад агульнай колькасці суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці Прыдзвінскага краю. Па звестках абласной падатковай інспекцыі, усяго ў глыбінцы працуюць больш за 10,2 тысячы фірмаў, індывідуальных прадпрымальнікаў... І толькі за мінулы год іх колькасць павялічылася на 377. Летась бізнэсмены з глыбінкі разам заплацілі падаткі на суму больш за 365 мільярдаў рублёў. А гэта ні многа ні мала — каля 9 працэнтаў ад усіх бюджэтных паступленняў.

Што тычыцца аграрных гарадкоў, тут, па звестках на пачатак гэтага года, на падатковым уліку знаходзяцца 5 працэнтаў (больш за 2,3 тысячы суб'ектаў) ад усіх зарэгістраваных у вобласці суб'ектаў гаспадарання. Летась гэтыя дзелавыя людзі разам папоўнілі бюджэт на суму 21,9 мільярда рублёў. Бізнэсмены ўсё ахвотней укладваюць грошы ў беларускую глыбінку, улічваючы магчымасць атрымаць дзяржаўныя льготы і прэферэнцыі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У малых і сярэдніх гарадскіх пасяленнях Віцебскай вобласці дзейнічаюць больш за 22 працэнты ад агульнай колькасці суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика