Навіны сталіцы. 21.by

Навіны сталіцы

01.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прырастае Мінск крамамі

Зараз у сталіцы налічваецца 915 харчовых крамаў.

Паводле слоў начальніка аддзела арганізацыі гандлю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Тамары Ціханавай, у горадзе створаны ўсе ўмовы для свабоднай гандлёвай канкурэнцыі. Гандлёвая сетка Мінска развіваецца дынамічна, носіць сацыяльны кірунак і ўлічвае нацыянальны інтарэс.

На працягу мінулага года ў горадзе былі адчыненыя 222 гандлёвыя аб'екты, з іх 115 — крамы агульнай плошчай каля 40 тысяч квадратных метраў. Паводле слоў Тамары Віктараўны, гэта можна прыраўнаваць да шасці-сямі буйных гіпермаркетаў. На працягу гэтага года ў сталіцы плануецца адчыніць не менш за 200 гандлёвых аб'ектаў, што дазволіць стварыць яшчэ больш спрыяльныя ўмовы для продажу тавараў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

У сталіцы ў мінулым годзе павялічыўся продаж прадуктаў харчавання

Сумкі, з якімі мінчане і госці сталіцы летась вярталіся пасля паходаў па харчовых крамах, яўна пацяжэлі. Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні сталіцы, у 2010 годзе ў параўнанні з 2009-м продаж прадуктаў харчавання ў супастаўных цэнах узрос на 14,7%. У прыватнасці, мяса і птушкі прададзена на 9,8% больш, каўбасных вырабаў і вэнджаніны — на 7,2, рыбы і морапрадуктаў — на 11,7, мясных кансерваў — на 20,8, сыру — на 11,6, круп і бабовых — на 10,6, макаронных вырабаў — на 12,9, сокаў — на 17,2, безалкагольных напояў — на 17,8, кандытарскіх вырабаў — на 14,4%. У той жа час назіралася зніжэнне спажывання кансерваў і прэзерваў з рыбы і морапрадуктаў на 5,7%, жывёльнага масла — на 1,5, цукру — на 6,6%. Ажыццяўляючы пакупкі, мінчане аддавалі перавагу айчынным таварам. На долю прадуктаў харчавання беларускай вытворчасці прыпадала 77,3% аб'ёму рознічнага тавараабароту.

Алег ПАХОЛКІН, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны". метрапалітэн чакае 5-мільярднага пасажыра

У сакавіку або красавіку 2011 года колькасць перавезеных Мінскім метро пасажыраў пераадолее пяцімільярдны рубеж.

Летась цягнікі сталічнай падземкі перавезлі 273 млн 580 тыс. пасажыраў, што амаль на 20 млн больш, чым годам раней. У 2009-м у сярэднім у суткі паслугамі сталічнага метро карысталася амаль 696,5 тыс. мінчан і гасцей горада, а ўжо ў 2010-м паказчык дасягнуў 750 тыс. чалавек.

Магда КРЭПАК, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прырастае Мінск крамамі Зараз у сталіцы налічваецца 915 харчовых крамаў. Паводле слоў начальніка аддзела арганізацыі гандлю галоўнага ўпраўлення спажывецкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика