Гараскоп стрыжак на люты. 21.by

Гараскоп стрыжак на люты

01.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 лютага. Сённяшняя стрыжка станоўча паўплывае на ваш духоўны свет.

2 лютага. Пасля візіту да цырульніка валасы стануць больш густымі і пышнымі. Праўда, зробленая сёння прычоска пратрымаецца нядоўга. А вось уздзейнічаць на валасы хімічнымі рэчывамі сёння крайне непажадана.

3 лютага. Любыя маніпуляцыі з валасамі сёння прывядуць да іх патанчэння. Расці яны таксама будуць марудней, а вось форма прычоскі захаваецца даўжэй.

4 лютага. Выкарыстайце гэты дзень для эксперыментаў з іміджам, сёння ў цырульніка атрымаецца літаральна ўсё. Але трэба ўлічваць, што сённяшняя стрыжка можа прывесці да таго, што валасы пачнуць крыху завівацца.

5 лютага. Сёння да цырульніка лепш не хадзіць, бо ўдача ад вас можа адвярнуцца.

6 лютага. Выдатны дзень для любых маніпуляцый з валасамі. Стрыжка забяспечыць не толькі добры настрой, але і прыцягне ў ваша жыццё станоўчыя падзеі і радасць.

7 лютага. Сённяшняя стрыжка можа паўплываць на вочны ціск і ўвогуле на вочы не вельмі добра. Візіт да цырульніка лепш адкласці, асабліва калі ёсць якія-небудзь праблемы са зрокам.

8 лютага. Любыя змены ў вашым абліччы станоўча паўплываюць на ваша жыццё.

9 лютага. Паводле ўсходніх павер'яў, з-за стрыжкі ў гэты дзень да вас могуць "прывязацца" злыя духі. Гэта можа мець дрэнныя наступствы, так што валасы сёння лепш не стрыгчы.

10 лютага. У выніку стрыжкі, зробленай сёння, у вас можа з'явіцца "букет" з галаўнога болю, павышанага (ці занадта нізкага) ціску, беспадстаўнай трывогі.

11 лютага. Зробленай сёння стрыжкай, завіўкай, афарбоўваннем вы будзеце доўга радавацца, а навакольныя абавязкова заўважаць вашы перамены.

12 лютага. Сённяшні візіт да цырульніка будзе ўдалым. Пасля яго зменіцца да лепшага не толькі знешнасць, але і жыццё ў цэлым.

13 лютага. Сённяшняя стрыжка прыцягне ў жыццё ўдачу і шчасце.

14 лютага. Пасля наведвання цырульні ўзмоцніцца ваша інтуіцыя.

15 лютага. Сённяшняя стрыжка можа змяніць ваш лёс да лепшага.

16 лютага. Візіт у цырульню станоўча адаб'ецца на вашым матэрыяльным становішчы.

17 лютага. Па магчымасці, сёння трэба пазбягаць уздзеяння на валасы, паколькі гэта можа пагоршыць ваша самаадчуванне.

18 лютага. Калі сёння наведаць цырульню, гэта прывядзе да павышэння адчувальнасці.

19 лютага. Пасля сённяшняй стрыжкі вам будзе спрыяць удача ў кар'еры, асабістых справах і здароўі.

20 лютага. З дапамогай стрыжкі ці завіўкі сёння можна істотна змяніць да лепшага сваё матэрыяльнае становішча. Змены іміджу будуць вельмі ўдалымі.

21 лютага. Вельмі дрэнны дзень для стрыжкі і ў цэлым для любых маніпуляцый з валасамі. Калі пагрэбаваць гэтай рэкамендацыяй, можна прыцягнуць непрыемнасці ў розных галінах жыцця.

22 лютага. Вельмі спрыяльны дзень для стрыжкі. Вы станеце не толькі прыгажэйшымі, але і больш удачлівымі.

23 лютага. Сёння лепш не стрыгчыся, бо маніпуляцыі з валасамі могуць прыцягнуць хваробы і лёгкае недамаганне.

24 лютага. Вельмі спрыяльны дзень для візіту ў цырульню. Вы будзеце задаволены атрыманым вынікам.

25 лютага. Сённяшняя стрыжка можа прывесці да нядобрых наступстваў. Усе вашы шкодныя звычкі і парокі могуць узяць над вамі верх, тым больш што магчымасць кантраляваць свае жаданні і эмоцыі знізіцца.

26 лютага. Выдатны дзень для любых маніпуляцый з валасамі. Калі вы хочаце дасягнуць схільнасці кіраўніцтва, павялічыць уласнасць, стаць багацей, то абавязкова наведайце цырульню.

27 лютага. Калі хочаце пакінуць у навакольных моцнае ўражанне ці скарыць сэрца каханага чалавека, абавязкова змяніце сёння прычоску. Вынік не прымусіць сябе чакаць.

28 лютага. Стрыжка, зробленая сёння, прыцягне ў ваша жыццё ўдачу і дабрабыт.

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 лютага. Сённяшняя стрыжка станоўча паўплывае на ваш духоўны свет. 2 лютага. Пасля візіту да цырульніка валасы стануць больш густымі і пышнымі. Праўда, зробленая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика