Ці падобныя муркі і барбосы на сваіх гаспадароў?
01.02.2011
—
Новости Общества
|
Нечаканае журналісцкае расследаванне правёў фотакарэспандэнт "Звязды" Анатоль Кляшчук Нагодаю для фотасесіі з жывёламі стала выстаўка пародзістых кошак і сабак, якая прайшла ў нацыянальным выставачным павільёне на сталічнай вуліцы Янкі Купалы. Упершыню "Белэкспа" адчыніла дзверы для экспазіцыі і гандлю жывым таварам (раней выстаўкі праводзіліся ў палацах культуры). Больш за тое, — наладзіла спаборніцтвы, танцы і дэфіле сярод хатніх любімцаў. Танцы з сабачкамі арганізатары назвалі чамусьці "фрыстайлам", а ўсеагульны агляд апранутых у сукенкі і з кідкімі бантамі жывёл назвалі "касцюміраваным шоу". Гучна прамоўлена! Можа. таму і чарга да выставачнага комплексу была адпаведнай. Нават кошт квіткоў не палохаў наведвальнікаў — 12 тысяч рублёў. Тое, што хатнія любімцы надзвычай дасканалыя, заўважана з даўніх часоў, калі яшчэ не было газет і не прыдумалі тэлевізараў. І не праводзіліся падобныя шоу-выстаўкі. Напрыклад, Леанарда да Вінчы пакінуў афарызм, што нават самая маленькая з кашэчых — дасканаласць. Але ж дасканаласцю прыроды заўсёды лічыўся чалавек. Вось і першае падабенства. У інтэрнэце натрапіў на выраз нейкага Юрыя Татаркіна: "Часам сабака робіцца настолькі падобны на гаспадара, што здаецца, гэта гаспадар падобны на сабаку". Тое, што падабенства паміж чалавекам і ягонай жывёлай існуе, — гэта бясспрэчна. Неабавязкова, каб навідавоку былі падобнымі нейкія рысы твару гаспадара і муркінай ці барсікавай пыскі. Часам гэта няўлоўна — падабенства проста адчуваеш, на падсвядомасці. А калі яшчэ ў чалавека і жывёлы супадае колер вачэй? Ці ў абодвух прыплюснутыя насы!? Нярэдка гаспадыні фарбуюцца ў колер свайго дамачадца — белы, рыжы ці чорны. Альбо робяць сабе стрыжку валасоў "а-ля кіса". Ці апранаюць чатырохногага сябра ў сукенку альбо кабацік з колерамі свайго адзення. Але найбольшае падабенства тут — дабрыня. Па сутнасці, усе людзі, якія трымаюць хатніх жывёл, не могуць быць дрэннымі ці жорсткімі. Іх любімцы адказваюць на дабрыню сваёй ласкай, рахманасцю, вернасцю. У Геракліта таксама было выслоўе пра жывёл. Яно мне спадабалася, хоць да тэмы падабенства непасрэднага дачынення не мае: "Жывёлы, калі жывуць разам з людзьмі, робяцца ручнымі, а людзі ў адносінах адно да аднаго робяцца дзікімі". Але гэта пра тых, якія не сябруюць ні з кошкамі, ні з сабакамі. На выстаўцы гэткіх не было — ні сярод наведвальнікаў, ні (што зразумела) сярод гаспадароў і гаспадынь мурак і барбосаў. Тое, што хатнія любімцы надзвычай дасканалыя, заўважана з даўніх часоў, калі яшчэ не было газет і не прыдумалі тэлевізараў. І не праводзіліся падобныя шоу-выстаўкі. Напрыклад, Леанарда да Вінчы пакінуў афарызм, што нават самая маленькая з кашэчых — дасканаласць. Але ж дасканаласцю прыроды заўсёды лічыўся чалавек. Вось і першае падабенства. У інтэрнэце натрапіў на выраз нейкага Юрыя Татаркіна: "Часам сабака робіцца настолькі падобны на гаспадара, што здаецца, гэта гаспадар падобны на сабаку". Тое, што падабенства паміж чалавекам і ягонай жывёлай існуе, — гэта бясспрэчна. Неабавязкова, каб навідавоку былі падобнымі нейкія рысы твару гаспадара і муркінай ці барсікавай пыскі. Часам гэта няўлоўна — падабенства проста адчуваеш, на падсвядомасці. А калі яшчэ ў чалавека і жывёлы супадае колер вачэй? Ці ў абодвух прыплюснутыя насы!? Нярэдка гаспадыні фарбуюцца ў колер свайго дамачадца — белы, рыжы ці чорны. Альбо робяць сабе стрыжку валасоў "а-ля кіса". Ці апранаюць чатырохногага сябра ў сукенку альбо кабацік з колерамі свайго адзення. Але найбольшае падабенства тут — дабрыня. Па сутнасці, усе людзі, якія трымаюць хатніх жывёл, не могуць быць дрэннымі ці жорсткімі. Іх любімцы адказваюць на дабрыню сваёй ласкай, рахманасцю, вернасцю. У Геракліта таксама было выслоўе пра жывёл. Яно мне спадабалася, хоць да тэмы падабенства непасрэднага дачынення не мае: "Жывёлы, калі жывуць разам з людзьмі, робяцца ручнымі, а людзі ў адносінах адно да аднаго робяцца дзікімі". Але гэта пра тых, якія не сябруюць ні з кошкамі, ні з сабакамі. На выстаўцы гэткіх не было — ні сярод наведвальнікаў, ні (што зразумела) сярод гаспадароў і гаспадынь мурак і барбосаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нечаканае журналісцкае расследаванне правёў фотакарэспандэнт "Звязды" Анатоль Кляшчук Нагодаю для фотасесіі з жывёламі стала выстаўка пародзістых кошак і... |
|