Мінчане здаюць у гарадскі заапарк трусоў, шыншыл, віслапузых свіней і нават страусаў. 21.by

Мінчане здаюць у гарадскі заапарк трусоў, шыншыл, віслапузых свіней і нават страусаў

01.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод жывёл, якіх мінчане здаюць у сталічны звярынец, сустракаюцца не толькі трусы і шыншылы, але нават в'етнамскія віслапузыя свінні і страусы. Пра гэта паведаміла метадыст асветніцкага аддзела Мінскага заапарка Аксана Багавец.

Усе жывёлы, якіх прыносяць гараджане, праходзяць ветэрынарны агляд, а пасля каранціну становяцца паўнапраўнымі жыхарамі заапарка. Сёлетняй зімой мінчане прынеслі ў звярынец параненых і знясіленых птушак.

— У канцы снежня да нас трапіў лебедзь са зламанай лапкай, — расказала А. Багавец. — Яму зрабілі аперацыю, і цяпер ён жыве ў птушніку разам з іншымі цеплалюбівымі птушынымі: бусламі, султанкамі, паўлінамі і перапёлкамі.

Акрамя параненага лебедзя ў заапарк трапіла вушастая сава. Яе знайшлі ў цэнтры горада падлеткі. Мінчане прынеслі таксама двух збітых машынай канюкоў. Птушкі паправіліся, і іх ужо выпусцілі на волю. Яшчэ адным набыткам стаў грак, які жыў у сям'і мінчан. Але з-за алергіі гаспадары вымушаныя былі яго аддаць. Цяпер грак удзельнічае разам з іншымі гадаванцамі заапарка ў выязных выставах.

Наталля ВАВІЛАВА, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод жывёл, якіх мінчане здаюць у сталічны звярынец, сустракаюцца не толькі трусы і шыншылы, але нават в'етнамскія віслапузыя свінні і страусы. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика