Вучоныя вызначылі самыя цяжкія дзень і гадзіну рабочага тыдня. 21.by

Вучоныя вызначылі самыя цяжкія дзень і гадзіну рабочага тыдня

01.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ну думку брытанскіх вучоных, самы напружаны момант тыдня для офісных работнікаў прыпадае на 10 гадзін раніцы аўторка, паведамляюць інфармагенцтвы.

Брытанская кампанія Mіchael Page правяла апытанне, у якім прынялі ўдзел 3 тыс. чалавек ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў. Палова з апытаных прызнала, што пік стрэсу прыпадае на сярэдзіну раніцы аўторка, калі навальваецца мноства задач. Гэта тлумачыцца тым, што панядзелак работнікі праводзяць у больш-менш расслабленым пасля выхадных стане, а вось у аўторак даводзіцца вырашаць усе праблемы, што ўтварыліся за гэты час, з чым звязаны і высокі ўзровень стрэсу.

Пры гэтым для 75 працэнтаў удзельнікаў даследавання спад наступае ўжо да 11:16 раніцы. Чатыры з дзесяці апытаных, карыстаючыся выпадкам, абвінавацілі ў стрэсах цяжкія нагрузкі, трое з дзесяці скардзяцца на начальства як крыніцу напружання, кожны шосты незадаволены няўважлівасцю калег. "Відаць, наша работа — асноўная прычына стрэсу ў жыцці. Нават дробязі накшталт завісання камп'ютара могуць выбіць з каляіны", — адзначаюць даследчыкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ну думку брытанскіх вучоных, самы напружаны момант тыдня для офісных работнікаў прыпадае на 10 гадзін раніцы аўторка, паведамляюць інфармагенцтвы. Брытанская...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика