СПОРТ-ТАЙМ. 21.by

СПОРТ-ТАЙМ

02.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карніленка накіраваўся ў Англію Нападаючы нацыянальнай зборнай па футболе і санкт-пецярбургскага "Зеніта" Сяргей Карніленка стаў другім беларусам, які будзе гуляць у мацнейшым футбольным першынстве свету — англійскай прэм'ер-лізе. Чэмпіён Расіі зноў аддаў беларускага футбаліста ў арэнду, на гэты раз англійскаму клубу "Блэкпул" да канца сезона. Каманда з аднайменнага англійскага горада ў сезоне 2010—2011 выйшла ў прэм'ер-лігу з другога дэвізіёна і цяпер пасля 23 матчаў займае 12 месца сярод 20 каманд.

У беларусаў "золата" ў юніёрскім біятлоне

На юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне ў Нове Места (Чэхія) у каманды Беларусі з'явілася першае золата — індывідуальную гонку на 12,5 кіламетра з чатырма агнявымі рубяжамі выйграў Павел Ганчароў, які прайшоў дыстанцыю за 35 хв. 54,3 сек., не дапусціўшы ніводнага промаху.

Каманда Штанге згуляе з канадцамі

Зборная Беларусі па футболе плануе 29 сакавіка згуляць таварыскі матч з камандай Канады ў турэцкай Анталіі. А адкрые новы сезон нацыянальная каманда 9 лютага сустрэчай са зборнай Казахстана, якая таксама адбудзецца ў Турцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карніленка накіраваўся ў Англію Нападаючы нацыянальнай зборнай па футболе і санкт-пецярбургскага "Зеніта" Сяргей Карніленка стаў другім беларусам, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика