Хвалюецеся за фігуру? Адмаўляйцеся ад цяпла.... 21.by

Хвалюецеся за фігуру? Адмаўляйцеся ад цяпла...

02.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брытанскія даследчыкі выказалі думку, што эпідэмія атлусцення ў развітых краінах свету можа быць звязана з ацяпленнем памяшканняў у халодны час года. Як сцвярджаюць даследчыкі з Універсітэцкага каледжа Лондана, у апошнія дзесяцігоддзі назіраецца тэндэнцыя да паступовага павышэння тэмпературы ў амерыканскіх і брытанскіх дамах на працягу ацяпляльнага сезона.

Такім чынам, прызвычаіўшыся да цёплых памяшканняў, людзі стараюцца менш выходзіць з дома і рэдка падвяргаюцца ўздзеянню ўмеранага холадавага стрэсу, які прымушае арганізм інтэнсіўна расходаваць тлушчы для ажыццяўлення цеплапрадукцыі. Натуральна, што энергетычны баланс пры гэтым зрушваецца ў бок назапашвання тлушчаў, а не вытворчасці энергіі, што прыводзіць да павелічэння масы цела. Акрамя таго, даследчыкі высветлілі, што недастатковае ўздзеянне нізкай тэмпературы прыводзіць да зніжэння агульнага ўтрымання ў арганізме бурых тлушчавых тканак. У адрозненне ад белых тлушчавых тканак, здольных толькі назапашваць тлушчы, бурыя тканкі здольныя "спальваць" тлушчавыя запасы для вытворчасці цяпла.

Выходзіць, што наша звычка да пастаяннага знаходжання ў цяпле зніжае не толькі патрэбы нашага арганізма ў цеплапрадукцыі, але і магчымасць яе выкарыстоўваць. І, як вынік, безумоўна моцна шкодзіць нашай фігуры...

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанскія даследчыкі выказалі думку, што эпідэмія атлусцення ў развітых краінах свету можа быць звязана з ацяпленнем памяшканняў у халодны час года. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика