Тэлефон у крэдыт
03.02.2011
—
Новости Общества
|
Махляр афармляў крэдыты на пакупку мабільнікаў на прасцякоў Прычым пераважная большасць падманутых хітруном — гэта людзі, якія сябруюць з "зялёным змеем". Паводле звестак прэс-афіцэра Ленінскага РУУС Сяргея Козела, сваіх ахвяр махляр падбіраў менавіта сярод гэтай катэгорыі грамадзян. Мабыць, таму з "кліентурай" у прайдзісвета і не было праблем. 26-гадовы падазроны дзейнічаў наступным чынам: прасіў аказаць яму дапамогу ў куплі мабільніка і браў пашпарт даверлівага чалавека, на які і "вешаў" крэдыт. А каб прасцякі больш ахвотна ішлі на кантакт, ён узнагароджваў іх пэўнай сумай грошай: яна вар'іравалася ад 20 да 70 тысяч рублёў. У гэты "бізнэс" махляр уключыўся актыўна: дастаткова згадаць, што ў адным з выпадкаў з розніцай у 20 хвілін ён аформіў у крэдыт два мабільныя тэлефоны агульным коштам 1,5 мільёна рублёў. Адметна, што некаторыя пацярпелыя ўсведамлялі пра "развод" толькі тады, калі атрымлівалі неаднаразовыя апавяшчэнні пра неабходнасць пагашэння крэдыту. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Махляр афармляў крэдыты на пакупку мабільнікаў на прасцякоў Прычым пераважная большасць падманутых хітруном — гэта людзі, якія сябруюць з "зялёным змеем"....
|
|