Вяртанне беларускіх турыстаў з Егіпта чакаецца цягам бліжэйшага тыдня. 21.by

Вяртанне беларускіх турыстаў з Егіпта чакаецца цягам бліжэйшага тыдня

03.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аднак некаторыя суайчыннікі вырашылі не адмаўляцца ад запланаванай паездкі туды нават пасля вядомых падзей у гэтай краіне

Як паведаміў журналісту "Звязды" прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Віталь Сямашка, калі па стане на вечар 1 лютага ў Егіпце знаходзіліся 2 140 нашых суайчыннікаў, дык па стане на 14 гадзін учарашняга дня беларусаў у гэтай краіне афрыканскага кантынента заставалася ўжо каля 1 800 чалавек.

Іншымі словамі, нашы суграмадзяне пачалі вяртацца з Егіпта, прыслухаўшыся ў тым ліку з гэтай нагоды і да рэкамендацый Міністэрства спорту і турызму не заставацца ў неспакойным на дадзены момант рэгіёне. Адносна магчымых пацярпелых інфармацыі ў міністэрства не паступала. Самі турысты, якія вярнуліся на радзіму, кажуць пра тое, што ў курортных зонах, дзе яны знаходзіліся на адпачынку, ніякіх хваляванняў не было і іх бяспецы нічога не пагражала. Нагадаем, тым адпачывальнікам, што вырашылі не вяртацца тэрмінова, было таксама рэкамендавана не пакідаць курортныя зоны і не наведваць Каір.

— Тым не менш нашы суайчыннікі, нягледзячы на ўсе вядомыя падзеі, працягваюць зараз ехаць у Егіпет на адпачынак. Працэнт адмовы ад загадзя замоўленых тураў туды па розных турыстычных фірмах розны, даходзіць да 40 працэнтаў. З гэтай колькасці адмоўнікаў прыкладна 10 працэнтаў адмаўляюцца ад падарожжа ў Егіпет на карысць тураў у Турцыю, Арабскія Эміраты, — паведаміў Віталь Яўгенавіч.

Як вядома, рэгулярных авіярэйсаў Нацыянальная кампанія "Белавія" з Каірам не мае, аэрапорты знаходзяцца ў іншых гарадах. Якім чынам беларусы вяртаюцца назад? У Міністэрстве спорту і турызму зазначылі, што такой інфармацыяй не валодаюць: відавочна, вяртаюцца з дапамогай тых жа авіякампаній, чыімі рэйсамі і патрапілі ў Егіпет.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных патлумачыў, што ўсіх нашых суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў Егіпце, можна падзяліць на дзве групы: уласна турыстаў, якіх, дарэчы, у Каіры не так і шмат, і беларусаў, што пабраліся шлюбам з егіпцянамі, — жонак, дзяцей, іншых родных.

— Аэрапорты працуюць, і ў выпадку неабходнасці, беларусы, якія пастаянна пражываюць у гэтай краіне, змогуць пакінуць краіну разам са сваімі роднымі-егіпцянамі. Для апошніх будуць адкрытыя аднаразовыя гасцявыя візы тэрмінам да 90 дзён, — сказаў Андрэй Уладзіміравіч.

Што ж датычыцца беларусаў-турыстаў, дык яны пераважна знаходзяцца ў курортных зонах, дзе становішча даволі спакойнае і няма тых хваляванняў, што ахапілі сталіцу краіны. Па інфармацыі міністэрства, пацярпелых сярод беларускіх грамадзян няма. Прэс-сакратар выказаў меркаванне, што турысты, якія зараз знаходзяцца ў курортных зонах, пакінуць Егіпет у бліжэйшы тыдзень.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак некаторыя суайчыннікі вырашылі не адмаўляцца ад запланаванай паездкі туды нават пасля вядомых падзей у гэтай краіне Як паведаміў журналісту "Звязды"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика