Вечары беларускай оперы і балета пройдуць ля сцен Нясвіжскага замка. 21.by

Вечары беларускай оперы і балета пройдуць ля сцен Нясвіжскага замка

03.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Артысты беларускага Вялікага тэатра выступяць ля сцен Нясвіжскага замка ў канцы чэрвеня. Нагадаем, упершыню праект "Вечары беларускай оперы і балета ў замку Радзівілаў" быў рэалізаваны летам мінулага года.

— Прыблізна 1000 месцаў для гледачоў былі ўстаноўлены пад адкрытым небам ля сцен замка. Акустыка надзвычайная, ніводнага мікрафона не спатрэбілася, — расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка.

У праграму прэм'ерных вечароў увайшлі опера "Чужое багацце нікому не служыць", балет "Шапеніяна" і гала-канцэрт.

А ў Мінску летам Нацыянальны Вялікі тэатр оперы і балета плануе правесці першы форум балетнага майстэрства. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён будзе працягвацца каля двух тыдняў. Гледачы змогуць убачыць як беларускія спектаклі, так і замежныя пастаноўкі. Ёсць папярэдняя дамоўленасць з трыма тэатрамі з Грузіі, Украіны, Расіі.

Ірына ЮДЗІНА,

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артысты беларускага Вялікага тэатра выступяць ля сцен Нясвіжскага замка ў канцы чэрвеня. Нагадаем, упершыню праект "Вечары беларускай оперы і балета ў замку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика