Моўнае багацце
16.02.2011
—
Новости Общества
|
Прызнацца, мне не раз даводзілася чуць, што беларуская гаворка — вельмі мілагучная, яна лашчыць слых і натхняе на творчасць. І гэта сапраўды так.
Паркаль, аксаміт — нават толькі вымаўляючы гэтыя словы, адчуваеш штосьці вельмі далікатнае. Усе мы ведаем: гэта назвы тканін, ды не заўсёды правільна ўяўляем, якіх менавіта. Значыць, варта ўзгадаць значэнні слоў паркаль і аксаміт. Паркаль — гэта лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна, па-руску ситец. Аксаміт жа — шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам, рускі адпаведнік — бархат. Дарэчы, найбольш спрыяльны перыяд для адпачынку, з канца жніўня і ў розных месцах да канца верасня або кастрычніка, і па-руску, і па-беларуску называ-юць: бархатны сезон. *** Беларуская мова багатая на сродкі выражэння паняццяў. Заўважана такая адметнасць нашай свядомасці: выдзяляць шматлікія разнавіднасці важных для побыту прадметаў, паняццяў і называць кожнае з іх асобным словам. У нашай мове, напрыклад, больш за два дзясяткі назваў балот. Спынімся ж мы на некаторых найменнях посуду, якія часам блытаюць у маўленні. Так, рускае слова “кружка” на беларускую мову перакладаецца не адным адпаведнікам. У залежнасці ад прызначэння сасуда і матэрыялу, з якога ён зроблены, размяжоўваюцца конаўка, кубак, куфель і скарбонка. Нагадаю, што кожны з гэтых назоўнікаў абазначае. Конаўка — гэта металічная пасудзіна з ручкай для піцця, звычайна самаробная. Кубак жа — невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая, гліняная ці іншая пасудзіна для піцця. А яшчэ — ваза з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўным спаборніцтве як прыз. Куфель (або кухаль) — бакал для піва. А скарбонка прызначана для збору грошай. Падрыхтавала Вераніка Бандаровіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прызнацца, мне не раз даводзілася чуць, што беларуская гаворка — вельмі мілагучная, яна лашчыць слых і натхняе на творчасць. І гэта сапраўды так.
|
|