У цэнтры Мінска ўпершыню зімуе рэдкая качка-свіцьва
05.02.2011
—
Новости Общества
|
Гэтымі днямі ў парку Горкага сталіцы на ўчастку Свіслачы спецыялістамі была заўважана даволі незвычайная для Беларусі птушка — качка-свіцьва.
Даведка "Звязды" Арэалам свіцьвы з'яўляецца паўночная частка Еўропы (а таксама Галандыя, Вялікабрытанія, Ірландыя і Ісландыя), паўночная частка Азіі. Для нашай краіны яна вельмі рэдкая і на гнездаванні, і на зімоўцы. Часцей яе магчыма ўбачыць у час транзітных міграцый, асабліва ўвесну. Увогуле свіцьва лічыцца зусім не гарадской птушкай, бо біятоп яе — вялікія вадаёмы, якія зарастаюць, са шматлікімі акенцамі адкрытай вады. Асобныя выпадкі гнездавання качкі-свіцьвы фіксаваліся арнітолагамі больш 5 гадоў таму на азёрах паўночнай Віцебшчыны. Менавіта таму гэтая птушка была занесена ў другое выданне Чырвонай кнігі нашай краіны, адзначыў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкін. Па памерах самец гэтай рэдкай птушкі значна драбнейшы, чым распаўсюджаная ў горадзе качка-крыжанка. Галава самца свіцьвы афарбавана ў рыжы колер, ад дзюбы да патыліцы мае шырокую светла-жоўтую паласу. Валлё і частка грудзей з ружовым адценнем, спіна шэрая. У палёце ў самца добра бачныя шырокія белыя палосы на крылах. Самка свіцьвы мае сціплы шэра-карычневы колер. У суботу і нядзелю ў парку Горкага з 12.00 да 14.00 спецыялісты і валанцёры АПБ будуць паказваць свіцьву і расказваць аб гэтай рэдкай птушцы ўсім добрым людзям. Звычайна свіцьва трымаецца сярод крыжанак і падплывае да наведвальнікаў парка даволі блізка. Таму Руслан Шайкін раіць прыхапіць з сабою фотаапарат. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі днямі ў парку Горкага сталіцы на ўчастку Свіслачы спецыялістамі была заўважана даволі незвычайная для Беларусі птушка — качка-свіцьва.
|
|