Тры дзясяткі маршрутаў будуць працаваць інакш. 21.by

Тры дзясяткі маршрутаў будуць працаваць інакш

05.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На перыяд правядзення рэканструкцыі сталічнай вуліцы Ціміразева з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па гэтай вуліцы на ўчастках ад Радужнай да Арлоўскай і ад Арлоўскай да вуліцы Сапёраў змяняюцца амаль тры дзясяткі маршрутаў пасажырскага транспарту.

Паводле інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс", напрыклад, тралейбусны маршрут №21 і аўтобусны №60 зачыняюцца. Рух тралейбусных маршрутаў №№14, 58 арганізуецца па праспекце Пушкіна, вуліцы Арлоўскай, праспекце Пераможцаў, вуліцах Сапёраў і Ціміразева ў абодвух напрамках. Рух аўтобусных маршрутаў №№219, 219А, 225, 227, 414, 419, 419Д, 420, 432 арганізуецца па праспекце Пушкіна, вуліцы Арлоўскай, праспекце Пераможцаў, вуліцах Нарачанскай і Ціміразева ў абодвух накірунках з выкананнем прыпыначных пунктаў "2-е кальцо" па вуліцы Арлоўскай і "Вул. Радужная" па праспекце Пераможцаў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце транспартнага прадпрыемства (mіnsktrans.by).

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На перыяд правядзення рэканструкцыі сталічнай вуліцы Ціміразева з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па гэтай вуліцы на ўчастках ад Радужнай да Арлоўскай і ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика