Якасна працаваць — якасна жыць. Па выніках Года якасці Брэстчына ў чарговы раз стала лідарам па колькасці лаўрэатаў конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”
08.02.2011
—
Новости Общества
|
Сёлета 49 прадпрыемстваў рэгіёна атрымалі гэтыя прэстыжныя дыпломы па выніках працы ў 2010 годзе. А прадукцыя 11 вытворцаў вобласці прызнана лепшай на рынку Расійскай Федэрацыі. У абласным грамадска-культурным цэнтры адбылася нарада кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў вобласці і ўручэнне ўзнагарод лаўрэатам прэміі Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці, а таксама пераможцам рэспубліканскіх конкурсаў “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” і “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі”.Выстава прадукцыі, што разгарнулася ў фае, яскрава сведчыла, што мінулы год прамыслоўцы Брэстчыны пражылі не дарэмна і шчыравалі ад душы, удасканальваючы плён сваёй працы. Былі прадстаўлены і сыры з Бярозы ды Кобрына, і рыба на любы густ ад “Санта-Брэмар”, і вырабы з натуральнага малака ад ААТ “Савушкін прадукт”, і апетытныя каўбасы ды кумпякі ад “Белавежскага”, а таксама Брэсцкага і Пінскага мясакамбінатаў, і яркія цацкі кобрынскага “Палесся”, і вадкае шкло з івацэвіцкага Даманава, і матрацы фірмы “Вегас “, і пенапласт будаўнічай фірмы “Дабрыня”, таксама добра вядомы далёка за межамі Брэстчыны...Вынікі мінулага года паказалі, што мы ўмеем працаваць, адзначыў падчас пасяджэння старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. За мінулыя пяць гадоў аб’ёмы прамысловай вытворчасці ўзраслі ў 1,6 раза, колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 6 працэнтаў, а летась прагнозны паказчык па прамысловым росце быў перавыкананы і дасягнуў 115,8 працэнта.Сёння на Брэстчыне сертыфікаваны сістэмы кіравання якасцю харчовых прадуктаў на 56 прадпрыемствах, менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў — на 7, кіравання навакольным асяроддзем — на 45, аховай працы — на 60 прадпрыемствах. Сістэмы менеджменту якасці, якія адпавядаюць міжнародным стандартам СТБ ISO 9001, працуюць у 334 арганізацыях.Што датычыць мадэрнізацыі вытворчасці, тут не трэба шкадаваць грошай, упэўнены Канстанцін Сумар. Работу па ўкараненні сістэм якасці трэба істотна актывізаваць, падкрэсліў губернатар. Іх наяўнасць з’яўляецца нярэдка неабходнай умовай пры правядзенні тэндараў, а таксама заключэнні дагавораў на пастаўку тавараў на экспарт. Што ж да харчовай прадукцыі, то адна з найважнейшых умоў Еўрасаюза — стандартызацыя ўсяго тэхналагічнага ланцужка ад сыравіннай базы да гатовага вырабу. Таму цалкам зразумела: каб выканаць заданне і за пяцігодку павялічыць экспарт тавараў у 1,7 раза, трэба актыўна пераходзіць на тэхнічныя рэгламенты рынкаў збыту. Стварэнне сістэм кіравання якасцю па міжнародных стандартах, пацвярджэнне адпаведнасці вырабленай прадукцыі дырэктывам Еўрасаюза — жорсткае патрабаванне сённяшняга дня, лічыць Канстанцін Сумар.Так, якасць каштуе грошай. Між тым на прамысловасць прыпадае толькі 8 працэнтаў інвестыцый, у той час калі, напрыклад, у сельскую гаспадарку накіроўваецца 35 працэнтаў, а ў будаўніцтва — 45. Таму паказчык гэты неабходна павялічыць як мінімум удвая — актыўна выкарыстоўваючы і замежныя крэдыты, і прамыя замежныя інвестыцыі. Асноўнымі ж крытэрыямі ацэнкі работы дырэктарскага корпуса стануць рэнтабельнасць, энергаэфектыўнасць, рост экспарту, прадукцыйнасць працы на давераных ім прадпрыемствах. А гэта прамы шлях да нашага дабрабыту. У тэмуЛаўрэатамі прэміі Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці вызначаны шэсць прадпрыемстваў: “ВП “Палессе” з Кобрына, Бярозаўскі сыраробчы завод, Брэсцкі электратэхнічны завод Беларускай чыгункі, Ляхавіцкі малочны завод, Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат, фірма “Прадтавары” з Брэста. Хрустальны сімвал прэміі і дыпломы кіраўнікам лепшых калектываў уручыў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. Пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь “ і “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі” ўзнагародамі адзначыў старшыня Дзяржстандарту Валерый Карашкоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета 49 прадпрыемстваў рэгіёна атрымалі гэтыя прэстыжныя дыпломы па выніках працы ў 2010 годзе. А прадукцыя 11 вытворцаў вобласці прызнана лепшай на рынку Расійскай...
|
|