РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

09.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ураган "Нікалас" будзе зрываць шапкі яшчэ і сёння   Моцны віхар, што нарадзіўся над Усходняй Атлантыкай, ужо ўчора з раніцы добра пасваволіў на тэрыторыі Швецыі, Германіі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Ужо па стане на 16.00 учора хуткасць ветру ў Беларусі дасягала 17—24 м/с. Даволі ветранае надвор'е захаваецца і сёння, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Удзень будзе вецер 15—22 м/с. Месцамі кароткачасовы снег, мокры снег, мяцеліца. А вось з чацвярга да нас зноў вернецца зіма. Ураган "Нікалас" адыдзе далей на ўсход, а ў нас істотна пахаладае. Уначы 10 лютага будзе мінус 6—13, на паўднёвым захадзе — 4—5 марозу, удзень — ад 0 па паўднёвым усходзе да мінус 9 на паўночным усходзе.

Увага! У пятніцу нас чакае новае штармавое папярэджанне па снезе. На тэрыторыю Беларусі завітае чарговы цыклон са Скандынавіі. Уначы на захадзе, удзень паўсюдна будзе ісці снег, мокры снег. Удзень у асобных раёнах снег моцны, мяцеліца, масавае наліпанне мокрага снегу. Уначы мінус 4—11, на паўночным усходзе — 12—17, пры праясненнях да 20 марозу. Удзень 3—10 марозу, на паўднёвым захадзе на працягу сутак — мінус 2 — плюс 2 градусы. І ў суботу часам будзе ісці снег, уначы месцамі снег моцны, у асобных раёнах мяцеліца, вецер 15—18 м/с. Тэмпература на працягу сутак мінус 5—12, на поўначы да 15 марозу.

На тэрыторыю Беларусі завітае чарговы цыклон са Скандынавіі. Уначы на захадзе, удзень паўсюдна будзе ісці снег, мокры снег. Удзень у асобных раёнах снег моцны, мяцеліца, масавае наліпанне мокрага снегу. Уначы мінус 4—11, на паўночным усходзе — 12—17, пры праясненнях да 20 марозу. Удзень 3—10 марозу, на паўднёвым захадзе на працягу сутак — мінус 2 — плюс 2 градусы. І ў суботу часам будзе ісці снег, уначы месцамі снег моцны, у асобных раёнах мяцеліца, вецер 15—18 м/с. Тэмпература на працягу сутак мінус 5—12, на поўначы да 15 марозу.

Сяргей КУРКАЧ.

Куля спыніла "Фальксваген"

Інспектары ДПС Аляксандр Анісенка і Аляксандра Рудчанка позна вечарам заўважылі, што "Фальксваген-Пасат" у вёсцы Барысаўшчына Хойніцкага раёна рухаецца неяк няўпэўнена. З'явілася падазрэнне, што кіроўца нецвярозы. Міліцыянеры паспрабавалі спыніць машыну, але кіроўца працягваў рух. Тады міліцыянеры ўключылі маячкі сіняга і чырвонага колеру, гукавую сігналізацыю і пачалі праследаваць аўтамабіль у бок вёскі Паташня. Аднак вадзіцель толькі дадаў хуткасці. Не далі выніку і папераджальныя стрэлы, пасля чаго было прынята рашэнне, што спыніць п'янага за рулём можа толькі куля — па калёсах. Аўтамабіль спыніўся пасля таго, як было прабіта задняе кола. Жыхар вёскі Барысаўшчына растлумачыў, што ён спалохаўся. Тры гады таму мужчына ўжо быў пазбаўлены правоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, і яму вельмі не хацелася зноў расставацца з пасведчаннем. Не лёс.

Вада прыбывае на 2-4 см

13 населеных пунктаў Гомельскай вобласці зараз падтоплена вадой.

Большасць з іх знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне, і некалькі — у Петрыкаўскім. На Прыпяці зараз назіраецца ледастаў з палонкамі, узровень вады ля вёскі Чэрнічы складае 533 см (небяспечны — 500 см). Штодзённа вада прыбывае на 2-4 см. Дамы, дзе жывуць людзі, вада пакуль не закранула. Некаторая частка падворкаў грамадзян знаходзіцца пад пагрозай падтаплення, але жыхары пакуль не плануюць эвакуявацца з родных мясцін.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моцны віхар, што нарадзіўся над Усходняй Атлантыкай, ужо ўчора з раніцы добра пасваволіў на тэрыторыі Швецыі, Германіі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Ужо па стане на 16.00...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика