ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

15.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Японія страціла статус другой эканомікі свету

Японія страціла статус другой пасля ЗША эканомікі свету. Пра гэта, як паведамляе Frаnсе-Рrеssе, сведчаць звесткі пра ВУП краіны, апублікаваныя ўрадам Японіі ў панядзелак, 14 лютага. Другое месца ў свеце па аб'ёме ВУП Японія займала з 1968 года.

Па выніках 2010 года ВУП Японіі склаў 5,474 трыльёна долараў, а Кітая — 5,879 трыльёна долараў. Японская эканоміка ўпершыню за апошнія тры гады прадэманстравала рост — на 3,9 адсотка за год. Аднак ВУП Кітая за той жа перыяд павялічыўся на 10,3 адсотка. Пры гэтым па паказчыку ВУП на душу насельніцтва Кітай па-ранейшаму далёка адстае ад Японіі — 4,5 тысячы долараў супраць 40 тысяч.

Кітай стаў трэцяй эканомікай свету ў 2007 годзе, адабраўшы гэты статус у Германіі. Шэраг аналітыкаў прагназаваў, што Кітай абыдзе Японію па аб'ёме ВУП яшчэ па выніках 2009 года, аднак тады японскай эканоміцы ўдалося ўтрымаць другое месца. Калі тэмпы эканамічнага росту ў Кітаі захаваюцца, то гэта краіна, адзначаюць апытаныя BBС Nеws эксперты, на працягу найбліжэйшых дзесяці гадоў адбярэ статус першай эканомікі свету ў ЗША.

У свеце будуецца каля 40 ядзерных электрастанцый

Прыкладна 60 краін абвясцілі пра планы пашырэння ядзернай дзейнасці ў мірных мэтах і звярнуліся да Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) з заяўкамі пра аказанне тэхнічнага садзейнічання ў гэтай сферы.

У Вене пад эгідай МАГАТЭ прайшла сустрэча, прысвечаная будучыні атамнай энергетыкі. На ёй эксперты з розных краін свету абмяняліся досведам і бачаннем шляхоў павышэння бяспекі атамных электрастанцый.

На сёння ў свеце працуе 440 АЭС. Усе гэтыя ядзерныя рэактары сканцэнтраваны ў 29 краінах свету. Але ўжо многія іншыя дзяржавы абвясцілі пра планы пашырэння ядзернай дзейнасці ў мірных мэтах. Цяпер у свеце будуецца яшчэ каля 40 ядзерных электрастанцый. Да 2030 года ад 10 да 25 дзяржаў свету абзавядуцца першымі ядзернымі рэактарамі.

Егіпецкую канстытуцыю перапішуць за 10 дзён

Вярхоўная рада ўзброеных сіл Егіпта, да якой перайшла ўлада ў краіне пасля адстаўкі прэзідэнта Хосні Мубарака, плануе скончыць напісанне новай канстытуцыі краіны ў дзесяцідзённы тэрмін. На працягу двух месяцаў будзе праведзены рэферэндум па асноўным законе дзяржавы.

Адной з асноўных прэтэнзій да ранейшай канстытуцыі з'яўлялася абмежаванне на ўдзел у выбарах, якое не пакідала апазіцыі шанцаў на паўнавартасны ўдзел у палітычным жыцці краіны. Таксама ваенная хунта паабяцала правесці прэзідэнцкія выбары ў шасцімесячны тэрмін. На час пераходнага перыяду фактычным лідарам у краіне будзе былы міністр абароны Хусейн Тантаві.

У Сонечнай сістэме знайшлі яшчэ адну планету

У Сонечнай сістэме, магчыма, існуе яшчэ адна планета, прычым яна прыкладна ў чатыры разы большая за Юпітэр — самую масіўную з цяпер вядомых планет, якія круцяцца вакол Сонца. Яе арбіта пралягае ў тысячы разоў далей ад Сонца, чым зямная, таму нябеснае цела дагэтуль не знаходзілі, піша брытанская Thе Dаіlу Mаіl.

Планету ўжо назвалі Цюхе — як грэчаскую багіню поспеху, якой у старажытнарымскай міфалогіі адпавядае Фартуна. Газавы гігант (да падобных планет адносяцца таксама Юпітэр, Сатурн, Уран і Няптун) размешчаны ў воблаку Оарта — сферычнай вобласці Сонечнай сістэмы, якая знаходзіцца прыкладна ў адным светлавым годзе ад Сонца. Звесткі, якія даказваюць існаванне Цюхе, будуць апублікаваны да канца 2011 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Сонечнай сістэме знайшлі яшчэ адну планету У Сонечнай сістэме, магчыма, існуе яшчэ адна планета, прычым яна прыкладна ў чатыры разы большая за Юпітэр — самую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика