На тэатральным форуме будзе аншлаг
15.02.2011
—
Новости Общества
|
Міжнародны моладзевы форум "Март-кантакт" у Магілёве пачнецца 21 сакавіка, але ўжо цяпер амаль на палову спектакляў прададзены ўсе квіткі. Продаж квіткоў пачаўся напрыканцы студзеня, і з 4-х тысяч прададзена амаль палова. Найбольшай папулярнасцю ў магілёўцаў карыстаюцца класічныя спектаклі ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Увогуле на "Март-кантакце" будзе паказана 15 спектакляў, якія прадставяць тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Балгарыі і Германіі. Яшчэ зараз ёсць магчымасць набыць квіткі на эксперыментальныя, пластычныя пастаноўкі. Кошт — ад 6 да 30 тысяч рублёў. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародны моладзевы форум "Март-кантакт" у Магілёве пачнецца 21 сакавіка, але ўжо цяпер амаль на палову спектакляў прададзены ўсе квіткі.
|
|