На рэгістрацыю шлюбу ў пятніцу, 11.11.2011, у загсах Мінска пакуль запісаліся каля 40 пар
15.02.2011
—
Новости Общества
|
Ёсць падставы меркаваць, што гэта дата выкліча вясельны бум, як і ў папярэднія дні лічбавых супадзенняў. Напрыклад, 2.02.2002 у сталіцы нарадзілася 126 сямей, 7.07.2007 і 8.08.2008 — адпаведна, 256 і 262. Аднак спецыялісты не стамляюцца паўтараць, што будучыня сямей мала залежыць ад даты рэгістрацыі шлюбу. Пацверджанне таму — колькасць разводаў. Паводле звестак на студзень гэтага года, чвэрць сямей, якія ўтварыліся 02.02.2002, ужо распалася. З тых, хто ўзяў шлюб 7.07.2007, рассталіся 10%. Па днях лічбавых супадзенняў 2008 і 2009 гадоў статыстыка разводаў пакуль такая: 4,6 і 3,6%. Для параўнання: з тых, хто ўзяў шлюб у маі 2004-га (гэты месяц, згодна з народнымі павер'ямі, не самы ўдалы для вяселляў), развяліся 25% сямейнікаў. Доля майскіх маладажонаў 2005 года, якія былі разведзены на пачатак 2011-га, — 16,6%. Магда КРЭПАК, "Мінск-Навіны". "Мінск-Навіны".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць падставы меркаваць, што гэта дата выкліча вясельны бум, як і ў папярэднія дні лічбавых супадзенняў. Напрыклад, 2.02.2002 у сталіцы нарадзілася 126 сямей, 7.07.2007 і 8.08.2008...
|
|