Прыгарадныя аўтобусы павінны ацяпляцца гэтак жа, як і гарадскія. 21.by

Прыгарадныя аўтобусы павінны ацяпляцца гэтак жа, як і гарадскія

16.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці павінны ацяпляцца прыгарадныя аўтобусы, ці існуюць тут якія-небудзь нормы? Пытанне, што паступіла ад чарговай заяўніцы, мела самы што ні ёсць прамы практычны інтарэс: пакуль яна раніцай дабіралася да Мінска паўтары гадзіны ў прыгарадным аўтобусе па маршруце "Аўтавакзал "Маскоўскі" — Сутокі" (праз Смалявічы), літаральна прамерзла. Гэта яшчэ пры тым, што села ў аўтобус на прамежкавым прыпынку, а не ехала з канца ў канец.

— Дзіця сядзела за мной, дык калі ўехалі ў горад, нарадавацца не магло: ура, даехалі нарэшце! Пляменніца, што ехала напярэдадні ўвечары па гэтым жа маршруце, казала, што цела ад холаду таксама не адчувала. Між тым, у кабіне вадзіцеля было цёпла. А салон? Чаму пасажыры павінны пакутаваць пры такіх маразах? Пра тое, што ў салонах гарадскіх аўтобусаў пры вялікіх мінусавых тэмпературах паветра павінна працаваць ацяпленне, гаворыцца ці не кожны сезон. Дык там жа далёка не кожны пасажыр едзе запар гадзіну ці больш, а ў жыхара сельскай мясцовасці папросту няма іншага выбару, каб дабрацца да горада, — прасіла дапамагчы разабрацца ў сітуацыі заяўніца.

Па каментары рэдакцыя звярнулася ў дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс", дакладней, у яго філіял — "Аўтобусны парк № 4", які абслугоўвае названы маршрут.

— Безумоўна, як і ў гарадскіх аўтобусах, так і прыгарадных пры тэмпературы паветра ніжэй за мінус пяць градусаў, павінна ўключацца ацяпленне. Да гэтага паказчыка — да мінус пяці — салоны ацяпляюцца канвекцыйным спосабам: калі з дапамогай шлангаў выкарыстоўваецца цяпло ад працуючага рухавіка. Гэтыя шлангі працуюць, як батарэі ацяплення, — патлумачыў нам начальнік аддзела перавозак філіяла "Аўтобусны парк № 4" Аляксей СТАРАСЦІН. — Да нас таксама часам паступаюць такія скаргі. Датычацца яны пераважна аўтобусаў лідскай вытворчасці "Нёман" (гаворка, як высветлілася, сапраўды ідзе пра такі аўтобус. — Рэд.). Іх асаблівасцю з'яўляецца тое, што ў зімовы час гэтыя аўтобусы складана абагрэць. Па-першае, днішчы ў "Нёманаў" — металічныя, а названыя шлангі праходзяць якраз па іх. Натуральна, цёплае паветра хутка ахалоджваецца. Па-другое, ацяпленне працуе пры спраўнай, новай печцы, а падчас эксплуатацыі яны выходзяць са строю, забіваюцца. Даводзіцца рамантаваць, але праблемы раз-пораз узнікаюць.

Аўтапарк мае зараз 29 "Нёманаў", якія абслугоўваюць прыгарадныя маршруты. Праўда, апошнім часам ад іх набыцця адмовіліся, аддаўшы перавагу больш надзейным у гэтым сэнсе "МАЗам". Так, апошнія "Нёманы" тут атрымалі каля трох гадоў таму. Але справа ў тым, што тэрмін эксплуатацыі аўтобусаў складае ад васьмі да дзесяці гадоў...

Ці магла быць прычынай халадэчы ў салоне няспраўнасць абсталявання? Такое здараецца, хоць і вельмі рэдка: машына павінна выйсці на лінію цалкам спраўнай. Магчыма, вадзіцель вырашыў зэканоміць паліва — сам ці па патрабаванні кіраўніцтва прадпрыемства? Ці даводзяцца кіроўцам нейкія нормы эканоміі ў гэтым сэнсе? Аляксей Старасцін падкрэсліў, што ў халодны перыяд года расход паліва складаецца з улікам каэфіцыентаў, распрацаваных і даведзеных аўтатранспартным прадпрыемствам. Прасцей кажучы, пры пэўных паказчыках халоднага надвор'я аўтаматычна ў расход паліва закладваецца і папраўка на працуючае ацяпленне. Магчыма, вадзіцель вырашыў адключыць яго (ці не ўключаў) па ўласнай ініцыятыве. Начальнік аддзела перавозак аўтапарка заўважыў, што кожны такі факт правяраецца і ў выпадку, калі з боку кіроўцы выяўляецца парушэнне, вінаватыя нясуць адказнасць.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці павінны ацяпляцца прыгарадныя аўтобусы, ці існуюць тут якія-небудзь нормы? Пытанне, што паступіла ад чарговай заяўніцы, мела самы што ні ёсць прамы практычны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика