РОЗГАЛАС
18.02.2011
—
Новости Общества
|
Новыя пашпарты мінчан — пры дапамозе SMS-апавяшчэння
У хуткім часе пра дзень атрымання пашпарта мінчане змогуць даведацца пры дапамозе новай паслугі — "SMS-апавяшчэнне". Як паведаміў начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Дарашчонак, цяпер падобная паслуга тэстуецца ў Ленінскім, Першамайскім і Партызанскім раёнах сталіцы. Калі яна будзе карыстацца попытам, падобнае новаўвядзенне з'явіцца і ў іншых раёнах горада. — Паслуга бясплатная, — патлумачыў Ігар Дарашчонак. — Пры падачы дакументаў на афармленне нацыянальнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дастаткова ўпісаць у невялікі бланк сваё прозвішча, хатні адрас і нумар мабільнага тэлефона, а калі дакумент будзе гатовы, яму аператыўна паведамяць пра гэта пры дапамозе SMS-паслання. Яўген АЛЕЙНІК, "Мінск—Навіны". Афера з аўтоХітрун прадаў чужую машыну, а ў міліцыі заявіў пра тое, што яе ўкралі Няхітрую аферу з продажам аўтамабіля "Сітраен С4", на якой мужчына ездзіў па даверанасці, ён пракруціў у верасні мінулага года. А пасля гэтага, паводле звестак Ленінскага РУУС сталіцы, прайдзісвет прыйшоў у міліцыю з заявай: маўляў, машыну нехта ўкраў са стаянкі, якая не ахоўваецца. І гаспадыні аўтамабіля слова ў слова выклаў такую ж версію таго, што адбылося. Жанчына, у сваю чаргу, не падазраючы пра тое, што адбылося насамрэч, звярнулася ў сваю страхавую кампанію з патрабаваннем выплаціць ёй кампенсацыю. Аднак у хуткім часе афера была раскрыта. А ў адносінах да зламысніка заведзена крымінальная справа адразу па трох артыкулах КК: "Прысваенне і растрата маёмасці", "Заведама несапраўдны данос аб учыненні злачынства, учынены з карыслівых мэт" і "Замах на завалоданне маёмасцю шляхам падману і злоўжывання даверам". У чужое жыллё — пад выглядам сынаПакуль знаёмы спаў, зламыснік пераапрануўся ў яго куртку, узяў ключы ад кватэры і пайшоў красці... Натхніла на "подзвігі" злодзея сумеснае застолле: паводле звестак прэс-афіцэра Заводскага РУУС Тамары Рулінскай, ён убачыў, што знаёмы моцна спіць, і, "замаскіраваўшыся" пад яго, у шэсць гадзін раніцы пранік у чужую кватэру. Там ён адразу накіраваўся ў пакой сябра, дзе разжыўся 800 доларамі ЗША. Толькі тут шанцаванне і скончылася: гаспадыня дома пачула шум і раскусіла, што ў кватэры знаходзіцца не сын, а чужы чалавек. Прыйшлося візіцёру ўцякаць праз акно. Толькі вось пакідаў ён месца злачынства ў спешцы, а таму забыў у куртцы сябра свой мабільны тэлефон, што ў выніку яго і падвяло... Ігар ГРЫШЫН. Не заплаціў падаткі на 1,8 мільярдаРаботнікамі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі па Віцебскай вобласці заведзена крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара прыватнага прадпрыемства, жыхара Віцебска, які "зэканоміў" на падатках больш за 1,8 млрд рублёў. Фірма спецыялізуецца на аптовым гандлі металапракатам. Устаноўлена, што ў 2009-2010 гадах пры рэалізацыі металапракату шляхам зламыснага заніжэння падатковых баз дырэктар ухіліўся ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Па вуліцы з... наркотыкаміУ Віцебску недалёка ад чыгуначнага вакзала — на вуліцы Касманаўтаў а дванаццатай гадзіне ночы супрацоўнікі міліцыі затрымалі 35-гадовага мужчыну, мясцовага жыхара, пры якім былі наркотыкі. Гэта адбылося падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў па спыненні каналу пастаўкі наркатычных і псіхатропных сродкаў з тэрыторыі Расіі. Пры асабістым аглядзе затрыманага, як высветлілася, беспрацоўнага, вартавыя парадку знайшлі больш за 11 грамаў асабліва небяспечнага наркотыка — метамфетаміна і больш за 7,2 грама гашышу. Толькі з аднаго грама метамфетаміна зелля можна зрабіць 10-15 доз для ўжывання, кошт кожнай — прыблізна 10 долараў. Заведзена крымінальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Суд разабраўсяГрамадзянка Расіі, якая пражывае ў Германіі, пазнаёмілася праз інтэрнэт з жыхаром Баранавічаў, і неўзабаве яны сустрэліся. Мужчына пазычыў у расіянкі 1 тыс. еўра і паабяцаў вярнуць часткамі. Пазыку яны аформілі пісьмова. Калі праз пэўны час жанчына даведалася, што яе выбраннік жаніўся на былой сужыцельцы, то прыйшла да яго на кватэру з незнаёмым мужчынам і патрабавала грошы. Грошай не было, і тады "госці" моцна пабілі даўжніка і прыхапілі яго фотаапарат. Міліцыя расіянку затрымала і пасадзіла ў ізалятар. А затым быў суд, які аштрафаваў затрыманую на 7 мільёнаў, і адзін мільён яна павінна выплаціць пацярпеламу. Той палічыў рашэнне суда мяккім і абскардзіў прыгавор. Брэсцкі абласны суд пакінуў яго ў сіле. Сеў за руль...25-гадовы жыхар в. Гірава ехаў ад Баранавічаў у бок Стоўбцаў на аўтамашыне "Сеат". Каля в. В. Каўпеніца ён не справіўся з кіраваннем і аўтамашына вылецела на абочыну. На кіроўцы не было пояса бяспекі, і калі "Сеат" некалькі разоў перакуліўся, то кіроўца выпаў з аўтамабіля і трапіў пад яго. Хлопец загінуў. У мінулым годзе ён быў пазбаўлены правоў за кіраванне аўтамабілем у п'яным стане, але тым не менш зноў сеў за руль. Сымон Свістуновіч. Жыхаркі Чэрвеньскага раёна абвінавачваюцца ў забойстве39-гадовая жанчына абвінавачваецца ў забойстве свайго сужыцеля, 46-гадовая — у забойстве знаёмага. Пацярпелыя, 42-х і 45-ці гадоў, загінулі ад удараў, нанесеных нажом у грудзі і спіну падчас сваркі, у тым ліку ў адным выпадку пасля сумеснага распіцця спіртнога. Як паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна КАЛІНІНА, абедзве жанчыны знаходзіліся нападпітку. Адна з іх, 39-гадовая, нідзе не працавала, раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. Другая працавала майстрам вытворчага навучання ў навучальнай установе. Вядзецца следства. Да ведама: летась у Мінскай вобласці жанчыны здзейснілі 12 забойстваў. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя пашпарты мінчан — пры дапамозе SMS-апавяшчэння У хуткім часе пра дзень атрымання пашпарта мінчане змогуць даведацца пры дапамозе новай паслугі —...
|
|