"Людзьмі года" звацца
19.02.2011
—
Новости Общества
|
18 лютага ў Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама "Чалавек года". — Гэтых людзей вызначае імкненне да самарэалізацыі і нават дасканаласці, яны "захварэлі" на сваю прафесію і ўклалі ў працу ўсю сваю душу, — сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. — Мы разлічваем на іх і ў новай пяцігодцы, бо час ставіць перад намі вялікія задачы. Лаўрэаты, якія летась дасягнулі значных поспехаў у сваёй працы, атрымалі не толькі грошы як прызнанне сваіх заслуг. Іх партрэты з'явяцца на Дошцы пашаны Магілёўскай вобласці. Павелічэнне вытворчасці, нарошчванне экспарту, павышэнне прыбыткаў, адкрыццё новых сучасных падраздзяленняў. За гэта ўдастоіліся прэміі кіраўнікі ў вытворчай сферы: дырэктар Бабруйскага гідролізнага завода Сяргей Бакун, дырэктар Чавускага завода ЖБВ Уладзімір Буцянкоў, дырэктар філіяла "Сервалюкс Агра" Магілёўскага раёна Васіль Мазурык, генеральны дырэктар прыватнага прадпрыемства "Праметэй" у горадзе Горкі Анатоль Федаровіч. У невытворчай сферы лаўрэатамі прэміі "Чалавек года" сталі камандзір падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Волкаў, дырэктар камунальнага прадпрыемства "Бытпаслугі" з Чэрыкава Святлана Кулікова, галоўны ўрач Крычаўскай раённай бальніцы Аляксандр Плятнёў і дырэктар гімназіі № 1 горада Магілёва Аляксандр Цвілік. Метадыст Магілёўскага абласнога цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы Наталля Даменікава, на рахунку якой выраб больш за тысячу нацыянальных сувеніраў, падаравала Пятру Рудніку прыгожага саламянага паўліна. За грамадска-палітычную дзейнасць магілёўскія ўлады адзначылі рэктара Магілёўскага ўніверсітэта харчавання і лідара абласной арганізацыі "Белая Русь" Вячаслава Шаршунова, старшыню Бабруйскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Валерыя Лебядзенку і рэдактара Бялыніцкай раённай газеты "Зара над Друццю" Міхася Карпечанку. Дарэчы, Міхась Карпечанка, як заўзяты краязнавец, неаднойчы станавіўся героем артыкулаў у "Звяздзе". Прэміяй "Чалавек года" прызнаны яго заслугі не толькі ў рэдагаванні раённай газеты, але і ў прапагандзе роднай мовы. Нездарма на ўрачыстай цырымоніі ўсхваляваны Міхась чытаў верш на беларускай мове і казаў, што такую ўзнагароду яму асабліва прыемна атрымаць напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 лютага ў Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама "Чалавек года". — Гэтых людзей вызначае імкненне... |
|