"Пакланіся продкам, каб лепш жылося жывым", або Бацькоўская субота напярэдадні Масленіцы
19.02.2011
—
Новости Общества
|
Мы ўжо неаднаразова адзначалі, што адной з прынцыпова важных адметнасцяў як каляндарных, так і сямейна-родавых святкаванняў беларусаў з'яўляецца абавязковая пашана сваіх продкаў — даўно і нядаўна памерлых суродзічаў. Таму і ў гэтым выпадку перад тым, як Масленіца "ўзарвецца" агульнавясковым баляваннем, напярэдадні, у суботу, кожная сям'я ладзіла памінальную вячэру. Каб зразумець спецыфіку рытуальнай бяседы ў гэты вечар, неабходна яшчэ раз звярнуцца да агульнай схемы народнага календара, у прыватнасці, да таго яго сектара, які ахоплівае час паміж Піліпаўскім і Вялікім пастамі. На працягу двух тыдняў арганізм чалавека пераводзілі з саракадзённага Піліпаўскага посту ў самы энергаёмісты перыяд, які ў народным асяроддзі атрымаў назву Мясаед. Гэты ж самы прынцып павольнага, пластычнага пераходу на працягу тых жа двух тыдняў вытрымліваўся падчас пераводу арганізма з Мясаеда ў Вялікі пост (праз "мясапуст", або праз Масленіцу). Натуральна, што эпіцэнтрам такога пераходу ў даўнія (дахрысціянскія) часы была памінальная, бацькоўская субота. А калі ўлічыць, што якраз яна магла быць пярэдаднем Новага года, які калісьці святкавалі вясной, то зразумела, што яе мадэлявалі па прынцыпе "падобнае выклікае падобнае". Каб надыходзячы год быў багатым, святочны стол накрывалі так, як значна пазней гэта пачалі рабіць на калядную Шчадруху. У сувязі з гэтым у некаторых раёнах Віцебскай і Мінскай абласцей "масленічныя Дзяды" назвалі Тоўстай радзіцельскай суботай. Сярод абавязковых рытуальных страў памінальнай суботы былі перш за ўсё куцця, бліны і аўсяны кісель, царкоўная просвірка (там, дзе яе можна было набыць). А затым ужо падаваліся самыя розныя прысмакі: смажаная каўбаса, варанае мяса, халадзец, саланіна, вараная бульба, квашаная капуста, грыбная поліўка. Памінальныя вячэры не абыходзіліся і без пляшкі гарэлкі. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы ўжо неаднаразова адзначалі, што адной з прынцыпова важных адметнасцяў як каляндарных, так і сямейна-родавых святкаванняў беларусаў з'яўляецца абавязковая...
|
|