Дзень роднай мовы. Краіна Беларусь паўстала дзякуючы аптымізму беларускамоўных
21.02.2011 09:32
—
Новости Общества
|
Дзень роднай мовы. Краіна Беларусь паўстала дзякуючы аптымізму беларускамоўных
21 лютага ва ўсiм свеце адзначаюць Дзень роднай мовы, абвешчаны на 30-й сесii ЮНЕСКА ў лiстападзе 1999-га. Генасамблея ААН тады падтрымала гэтае рашэнне i заклiкала дзяржавы-сябры арганізацыі спрыяць абароне i захаванню ўсiх моў. Кутны камень... Для Беларусi матчына мова больш, чым проста сродак зносiн. Гэта кутны камень нашай нацыянальнай iдэнтычнасці. З неўміручага закліка айца беларускага адраджэння Францішка Багушэвіча (“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”) пачаўся рух нашых прадзедаў да незалежнай беларускай дзяржавы, абрысы якой канчаткова аформіліся на мапе свету толькі праз сто гадоў пасля таго. Сёння, на 20-м годзе незалежнасці, стан дзяржаўнай беларускай мовы па-ранейшаму хісткі, а перспектывы — цьмяныя. Паводле перапісу 1999 года, 73,7% жыхароў краіны назвалі беларускую мову роднай. У 2009-м — ужо 53,2%, што істотна меней нават за паказчык савецкага 1989 года (65,6%). Калі ў 1999-м дома па-беларуску размаўлялі 36,7% беларусаў, то ў 2009 — 23,4%. У жыцці ж лічбы яшчэ больш песімістычная. Імпульс нацыянальнага адраджэння пачатку 1990-х даўно заглух, і беларуская так і засталася мовай беларускіх пісьменнікаў, творчай інтэлігенцыі і невялікага адсотку “прасунутай” моладзі. ...які ўсе ігнаруюць Карані многіх сацыяльных з’явішчаў варта шукаць у школе, і калі 10 год назад па-беларуску адукацыю атрымлівала 463 тысячы беларускіх дзяцей, то цяпер удвая меней. Ды і гэтая лічба забяспечваецца сельскімі школамі, якія паступова адміраюць. Для параўнання, у Мінску ў беларускамоўных школах (класах) вучыцца ўсяго 3% вучняў, а ў 350-тысячным Магілёве… 3 чалавекі. Многія беларускія бацькі не жадаюць аддаваць сваіх дзяцей ў беларускамоўныя школы, бо папросту не ведаюць, навошта. У айчынных ВНУ выкладанне ў асноўным па-руску, а ў дарослым жыцці мова тытульнай нацыі наагул не запатрабавана. Гэта добра прадэманстравала нядаўняе То бок, наш славуты білінгвізм існуе выключна на паперы. Закон "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" дазваляе карыстацца ці рускай, ці беларускай мовамі і, натуральна, большасць, не напружваючыся, выбіраюць рускую — мову, якая за невялікімі выняткамі мае паноўны статус на нашай зямлі апошнія 200 год. Некаторыя, карыстаючыся гэтым законам, уводзяць ледзь не забарону на беларускае слова. Зусім нядаўна пабываў у мінскім прадстаўніцтве аднаго сусветнавядомага брэнду, дзе пад маркай супрацы з замежнікамі карпаратыўным кодэксам фактычна забаронена ўжыванне беларускай — толькі руская ды ангельская. Цікава, у
якім яшчэ іншаземным філіяле гэтай кампаніі падобнае магчыма? Так, сёння чыноўнікі ўжо не раяць у адказ на беларускамоўнае пытанне “гаварыць на чалавечаскам языке”, але стаўленне многіх з іх застаецца насцярожаным. Два гады назад у Беларусі з’явіўся “першы беларускамоўны міністр” Павел Латушка. Але беларускамоўныя па-ранейшаму застаюцца для тых, хто ва ўладзе, “недобранадзейным элементам” і “апазіцыяй”. А паколькі апошняе слова ў Беларусі дэ-факта прыроўнена да лаянкавага, адпаведна і беларуская мова застаецца на ўзбочыне жыцця — недзе там, на архіпелагу, як азначыў некалі філосаф Валянцін Акудовіч. Што будзе з нашай мовай? Што чакае беларускую мову ў гістарычнай перспектыве? Цягам апошніх пяці гадоў я задаваў гэта пытанне аўтарытэтным літаратарам і навукоўцам, гісторыкам і музыкам, настаўнікам і палітыкам... Не толькі беларусам, але і замежнікам — тым, хто цікавіцца Беларуссю і падобнай тэматыкай. Большасць знаўцаў сыходзяцца на тым, што беларуская ўжо ніколі не будзе ў Беларусі адзінай, дамінуючай мовай. Аднак мала хто мае сумневы, што яна выжыве ў постглабалiзаваным грамадстве. Гарантыя таму — наяўнасць уласнага пісьма (гэтым могуць пахваліцца ўсяго некалькі соцень з некалькіх тысяч існых на Зямлі моў) і велічэзны корпус літаратурных тэкстаў. Самазаспакаенне і аптымізм? Аднак менавіта дзякуючы гэтаму аптымізму паўстала дзяржава Беларусь. Толькі вар’ят на пачатку ХХ стагоддзя мог сказаць, што праз 100 год Беларусь “зойме свой пасад між народамі”. Але Багушэвіч, браты Луцкевічы, Купала і Багдановіч, Ластоўскі і інш. былі не вар’ятамі, а аптымістамі, якія сеялі зерне, верачы, што яно абавязкова прарасце. “Тут адзінае месца на планеце, дзе вы можаце гаварыць на матчынай мове” Натуральна, прасцей простага чытаць перакладзенага за нас расійцамі “Гары Потэра”. Ці глядзець дубляванае ў Маскве кіно “Сацыяльныя сеткі”. Альбо слухаць расійскую папсу ды “юзаць” прашытую пад усходніх суседзяў навамодную мабілку. Трактары і лядоўні — гэта, вядома, добра. Але мусіць быць нешта яшчэ! Паліцы любой літоўскай кнігарні ўстаўленыя самымі апошнімі сусветнымі бестселерамі, перакладзенымі на літоўскую мову часам раней, чым на рускую. Гледзячы на гэта, адчуваеш велізарную павагу да маленькага народу, а таксама прыкрасць за тое, што значна большая беларуская дзяржава за 20 год самастойнасці нават не задумалася выдаць гісторыю Беларусі па-ангельску. Што тут ужо казаць пра пераклады замежных бестселераў... “Ёсць 140 мільёнаў чалавек у Расіі, і ўсе яны гавораць па-руску, ёсць адзін мільён эстонцаў, і адзінае месца ў свеце, дзе вы можаце гаварыць па-эстонску”, — адказваў на закіды рускамоўных прэзідэнт Эстоніі Томас Ільвес. Перафразуючы, ёсць 200 тысяч з лішкам квадратных кіламетраў беларускай зямлі, на якой жыве 9,5 мільёнаў беларусаў, і гэта адзінае месца на планеце, дзе вы можаце штодня і з усімі гаварыць на матчынай мове. Каму гэта падаецца дзіўным?! Усё залежыць ад нас Можна заўжды звальваць усё на начальства (што мы, дарэчы, і робім), узгадваць запавет Коласа (“Калі беларускаю мовай загавораць міністры і іх шматлікія намеснікі,… дык можна мець пэўнасць, што справа пойдзе на лад”), але, па вялікім рахунку, усё залежыць ад жадання кожнага з нас. Ці хочам мы і надалей адказваць на пытанні замежнікаў пра чэчэнскую вайну ці Транссібірскую магістраль, а таксама пра тое, што ж гэта за краіна такая “Белая Расія”? Ці хочам мы чырванець перад палісмэнам дзе-небудзь пасярод Вены, дэманструючы яму правы міжнароднага ўзору з надпісам “GAI Mingorispolkoma”? Ці хочам апынацца ў міжнароднай тусоўцы, дзе ўкраінцы размаўляюць міжсобку па-украінску, літоўцы — па-літоўску, грузіны — па-грузінску, палякі — па-польску, і толькі беларусы — па-руску? Што кожны з нас будзе адказваць сваім дзецям, якія абавязкова запытаюцца, нашто ім вучыць “этот белорусскій язык”? Святкуйма разам TUT! Да сённяшняга Дня роднай мовы мы падрыхтавалі для вас некалькі цікавостак, якія, спадзяемся, дапамогуць зірнуць на звыклыя рэчы з новай званіцы, задумацца ды зрабіць высновы. Абсурднасць “беларускай мадэлі” яшчэ выразней бачыцца на кантрасце з былымі рэспублікамі СССР. Прааналізваць моўнае пытанне ў колішніх суседзяў нам Карэспандэнты TUT.BY вырашылі высвятліць, ці ведаюць беларусы вершы нашых паэтаў. І прыемна здзівіліся. Так, ведаюць. Глядзіце нашую відэапытанку! У Дзень роднай мовы ўзгадаем і іншую мову, якая на працягу некалькіх стагоддзяў напоўніцу гучала на нашай зямлі, але знікла з сучаснага беларускага культурніцкага ландшафту. Ідыш, мова беларускіх габрэяў, мела статус дзяржаўнай у БССР, але адышла ў нябыт следам за знікненнем беларускага мястэчка і зыходам саміх габрэяў. Як пачуваецца апошні паэт-ідышыст у Беларусі? Пра гэта - у Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёў, 2009 год. Фота: Svaboda.org 21 лютага ва ўсiм свеце адзначаюць Дзень роднай мовы, абвешчаны на 30-й сесii ЮНЕСКА ў лiстападзе 1999-га.
|
|