Паміж Масленіцай і Вялікаднем. 21.by

Паміж Масленіцай і Вялікаднем

22.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як і большасць святаў традыцыйнага календара, Масленіца характарызавалася яскрава выяўленай дамінантай славянскага хлебасольства. Прычым, яно мела не замкнёную ці абмежавана-сямейную закальцаванасць, а наадварот, уцягвала ў святочна-абрадавае віраванне ўсю вясковую абшчыну, але з абавязковым улікам полаўзроставых і сацыяльна-статусных асаблівасцяў.

   У адпаведнасці са старажытнымі светапогляднымі ўяўленнямі, асаблівасцямі этнічнага светаўспрымання і менталітэту Масленіца ў значнай ступені нагадвала беларускае вясковае (сялянскае) вяселле. Ментальнасць Масленіцы грунтавалася на прынцыпе ўсеагульнай уключанасці ў кантэкст самых розных абрадавых дзей. Але пры гэтым у ёй выразна праглядалася некалькі этыкетна-прававых сілавых ліній, якія дакладна рэгламентавалі міжасабовыя і міжродавыя адносіны.

   Безумоўна, з прыходам хрысціянства Царква павяла барацьбу са спаконвечным народным святам, імкнулася забараніць традыцыі міжродавага гасцявання, аднак нічога з гэтага не атрымалася. Наадварот, народная свядомасць аказалася больш пластычнай і максімальна паспрыяла таму, што гэтае старажытнае язычніцкае свята — адзінае, у рэшце рэшт прынятае Царквой, якая надала яму некаторыя наватарска-рэлігійныя рысы. Пакуль што назавём толькі дзве: абмежаванне ў пераліку абавязковых рытуальных страў; уключэнне ў агульную структуру падзеі ўласна хрысціянскіх абрадаў усеагульнага даравання за міжвольную або наўмысную крыўду.

   Паэтычная назва кожнага дня масленічнага тыдня сфакусіравала ў сабе і накіраванасць абрадавых дзеянняў, і эмацыянальнае стаўленне да іх з боку саміх удзельнікаў: панядзелак атрымаў назву Сустрэча, аўторак — Зайгрыш, серада — Разгул, Пералом; чацвер — Шырокі, пятніца — Цешчыны вечары; субота — Заловіцыны пасядзелкі, нядзеля — Прашчоны дзень (Даравальная нядзеля).

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як і большасць святаў традыцыйнага календара, Масленіца характарызавалася яскрава выяўленай дамінантай славянскага хлебасольства. Прычым, яно мела не замкнёную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика