Уладальнікам Br2 млрд у беларускай латарэі стаў расіянін. 21.by

Уладальнікам Br2 млрд у беларускай латарэі стаў расіянін

23.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладальнікам рэкорднага джэкпоту ў гісторыі беларускіх латарэй, які склаў Br2 млрд, стаў грамадзянін Расіі Мікалай Церавейнін. Аб гэтым паведаміла ўчора журналістам начальнік эканамічнага ўпраўлення Міністэрства спорту і турызму Марына Падліпская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сям'я пераможцы розыгрышу прыехала ў Беларусь паўтара года таму, каб наведаць магілу бацькоў. У рэспубліцы ім спадабалася, таму ў хуткім часе яны атрымалі пасведчанне на права жыхарства, пасяліўшыся ў Міёрскім раёне. Цяпер шчаслівы ўладальнік важкага грашовага прыза знаходзіцца на пенсіі, а да гэтага працаваў лесарубам.

Шчасліўчык ахвяраваў на дабрачынныя мэты 2 працэнты ад свайго выйгрышу. Так, Br20 млн ён перадаў Перабродскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школе-саду і па Br10 млн — Дзісенскаму дзіцячаму саду і Перабродскай царкве.

Тыражы беларускіх латарэй за апошні час зніжаюцца. Гэта можна растлумачыць тым, што ў краіне сфарміравана кола людзей, якія пастаянна гуляюць у латарэі, а прыцягненне новых ігракоў адбываецца марудна.

Латарэйны бізнэс у Беларусі рэгулюецца ўказам Прэзідэнта "Аб латарэйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Згодна з дакументам ад 45 працэнтаў да 50 працэнтаў ад выручаных пры продажы латарэйных білетаў сродкаў ідзе на фарміраванне прызавога фонду, 35 працэнтаў — на падаткі, частка з якіх накіравана на падтрымку фізічнай культуры і спорту, і 15-20 працэнтаў — на патрэбы прадпрыемства — арганізатара латарэй.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладальнікам рэкорднага джэкпоту ў гісторыі беларускіх латарэй, які склаў Br2 млрд, стаў грамадзянін Расіі Мікалай Церавейнін. Аб гэтым паведаміла ўчора...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика