ДАІ гатова да "транспартнага буму"
04.03.2011
—
Новости Общества
|
Аб гэтым і не толькі паведамілі ў ДАІ МУС Беларусі. Рэзкага павелічэння колькасці транспарту, які рэгіструецца, у сувязі з размовамі аб магчымым павышэнне мытных збораў падраздзяленні ДАІ сёння не адчуваюць. — У рэспубліцы 37 падраздзяленняў, якія займаюцца рэгістрацыяй транспарту, — адзначыў старшы інспектар УДАІ МУС Дзмітрый ГАРЫНОВІЧ. — І нягледзячы на тое, што прырост транспартных сродкаў у Рэспубліцы Беларусь назіраецца штогод, яны з нагрузкай спраўляюцца. У прыватнасці, у Мінску ў дзень праводзіцца не менш як 1000 аперацый па зняцці з уліку і рэгістрацыі транспарту. Таму нават калі раптам рэзка павялічыцца колькасць аўтамабіляў, якія ўвозяцца ў краіну, нашы падраздзяленні будуць гатовы ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны іх рэгістраваць. Сістэма відэафіксацыі запрацуе на поўную магутнасць пасля тэхнічнай дапрацоўкі Паводле слоў намесніка начальніка УДАІ МУС Максіма ПАДБЯРОЗКІНА, зараз сістэма відэафіксацыі на трасе М1/Е30 функцыянуе на 15-20 % ад сваёй магутнасці. Гэта звязана з тым, што яшчэ ёсць шэраг тэхнічных момантаў, якія патрабуюць дапрацоўкі. — Мы разумеем, што калі ў поўным аб'ёме запусцім сістэму сёння, то могуць узнікнуць збоі ў яе рабоце, што, у сваю чаргу, выкліча нараканні з боку грамадзян. Мы не можам гэтага дапусціць, таму запусцім яе толькі пасля таго, як будзем на 100 працэнтаў перакананыя ў яе канчатковай тэхнічнай дапрацоўцы. — Пры гэтым намеснік начальніка УДАІ МУС паабяцаў, што аб пачатку работы сістэмы відэафіксацыі ў паўнавартасным рэжыме ДАІ папярэдзіць грамадзян загадзя. Больш за тое, назаве ўчасткі, дзе камеры ўсталяваныя. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым і не толькі паведамілі ў ДАІ МУС Беларусі. Рэзкага павелічэння колькасці транспарту, які рэгіструецца, у сувязі з размовамі аб магчымым павышэнне мытных... |
|