8 Сакавіка будзе марозна. 21.by

8 Сакавіка будзе марозна

04.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У суботу ў многіх раёнах пройдзе снег, чакаецца мяцеліца. У дзённыя гадзіны месцамі ў Віцебскай вобласці магчымы моцны снег. Тэмпература паветра ноччу складзе 2—9 градусаў марозу. Днём ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. У нядзелю чакаецца паніжэнне тэмпературы. Чакаецца снег, месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца, магчымы моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе мінус 3—10, днём ад нуля да 7 марозу. У панядзелак, 7 сакавіка, тэмпература паветра мінус 8—15 градусаў. Па поўначы краіны яна панізіцца да 18 градусаў марозу, днём не перавысіць мінус 2—8 градусаў, па захадзе прагназуецца каля нуля.

А 8 сакавіка надвор'е будзе знаходзіцца пад уплывам антыцыклону, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу месцамі магчымы туман, шэрань. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе мінус 10—17 градусаў, пры праясненнях яна панізіцца да мінус 18—22 градусаў. Днём прагназуецца нуль — мінус 6 градусаў. Па захадзе Гродзенскай і Брэсцкай абласцей паветра прагрэецца да плюс 2 градусаў. 9 і 10 сакавіка таксама захаваецца марознае надвор'е.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. У суботу ў многіх раёнах пройдзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика