ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
15.03.2011
—
Новости Общества
|
Лос-Анджэлес можа знікнуць
Катастрафічны землятрус у Японіі — наймагутнейшы за ўсю гісторыю назіранняў у гэтай краіне — павінен прымусіць задумацца Амерыку, якая можа ў найбліжэйшыя гады апынуцца пад ударам стыхіі аналагічнага маштабу. Частыя падземныя штуршкі вялікай сілы будуць адзначацца ва ўсіх сейсмічна актыўных зонах, аднак землятрус велізарнай сілы ў найбліжэйшыя 30 гадоў можа разбурыць паўднёвую Каліфорнію, а яе галоўны горад і сталіца сусветнай кінаіндустрыі Лос-Анджэлес наогул можа быць сцёрты з твару зямлі.
Калі штуршок у разломе Сан-Андрэас пройдзе менавіта па гэтым кірунку, уся энергія ўдараў прыйдзецца прама ў цэнтр горада. У такім разе вялікая частка горада можа быць знішчана, каля 40 тысяч чалавек загінуць пад абломкамі дамоў, а агульны ўрон ад катаклізму перавысіць 150 млрд долараў, што зробіць гэтую катастрофу самай значнай у гісторыі чалавецтва. Расійскі газ для Украіны падаражэе да канца года на трэцьУкраіна будзе плаціць у ІV квартале за расійскі газ каля 347 долараў за тысячу кубаметраў. У І квартале Кіеў закупляе газ па 264 долары. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Бойка. Такім чынам, да канца года кошт расійскага газу для краіны вырасце амаль на трэць — галоўным чынам з-за павышэння сусветных коштаў на нафту. "Каб выйсці з гэтай сітуацыі, мы закупілі максімум газу ў І квартале, калі ён яшчэ больш-менш танны, і за кошт гэтага плануем збалансаваць год і не дапусціць рэзкага росту кошту на газ для бытавых сетак і для прадпрыемстваў", — растлумачыў міністр. Пры гэтым ён дадаў, што такія кошты на газ, якія ўжо ўлічваюць зніжку ў 100 долараў, з'яўляюцца вельмі высокімі для ўкраінскай эканомікі. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў адзначаў у канцы мінулага тыдня, што без 100-доларавай зніжкі на расійскі газ Украіна была б банкрутам. У красавіку 2010 года Газпрам і "Нафтагаз Украіны" ўзгаднілі зніжку на газ для Украіны, паводле якой зніжэнне складае 30% ад кошту газу, але не больш за 100 долараў за 1 тыс. куб. м. Дамоўленасці былі дасягнуты ў рамках "харкаўскага дагавора", па якім Чарнаморскі флот застаўся на тэрыторыі Украіны. Накладныя вейкі нароўні з каляровымі лінзамі небяспечныя для здароўяНакладныя вейкі і кантактныя лінзы небяспечныя для здароўя жанчын, папярэджваюць тайскія афтальмолагі. У Тайландзе і іншых краінах такая мода стала сапраўды павальнай, таму медыкі пачалі біць трывогу, бо моднікам пагражаюць вострыя вочныя інфекцыі і зніжэнне зроку. Адмыслоўцы выступаюць з заклікам узмацніць жорсткасць кантролю за продажамі падобнай прадукцыі. Напрыклад, у каралеўстве лінзы і вейкі можна купіць усюды за сціплыя 3-10 долараў. "Штодня мы сутыкаемся з жудаснымі інфекцыямі, якія падлеткі заносяць у вочы, надзяваючы лінзы бруднымі рукамі, каментуе доктар Віракул Чамаварат. Потым, эканомячы, людзі не выкідаюць лінзы ў тэрмін, а выкарыстоўваюць іх на працягу некалькіх месяцаў. Самы трывіяльны дыягназ — кан'юктывіт, аднак сустракаецца і адслаенне сятчаткі. Мы прагназуем пагаршэнне зроку ў 30000 чалавек сёлета. А вось спалучэнне лінзаў і веек проста забойнае. Дазволіць сабе гэта можна толькі раз на год". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лос-Анджэлес можа знікнуць Катастрафічны землятрус у Японіі — наймагутнейшы за ўсю гісторыю назіранняў у гэтай краіне — павінен прымусіць задумацца Амерыку,...
|
|