ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

16.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З аварыйнай АЭС адбыўся выкід радыяцыі ў атмасферу

Агульныя страты японскай эканомікі ад цяперашніх прыродных і тэхнагенных катастроф дасягнуць каля $1 трлн. З такім прагнозам выступілі аналітыкі банкаў Лондан-Сіці, паведамляюць інфармагенцтвы.

Разлікі зроблены з улікам уздзеяння цяперашніх узрушэнняў на эканамічную сітуацыю ў бліжэйшыя гады, а сума ўрону мае доўгатэрміновы характар.

Тым часам на чацвёрты дзень пасля самага разбуральнага за ўсю гісторыю Японіі землятрусу магнітудай 9 балаў сітуацыя ў краіне застаецца вельмі цяжкай. Так, учора раніцай на 4-м рэактары аварыйнай японскай АЭС "Фукусіма-1" адбыўся выбух вадароднага газу. Паводле паведамленняў СМІ, пашкоджана абалонка рэактара, адкуль адбыўся выкід радыяцыі.

Адмыслоўцы выказалі здагадку, што выбух мог пашкодзіць сістэму зніжэння ціску рэактара. У сувязі з гэтым персанал энергаблока атрымаў загад аб эвакуацыі. Экстранай эвакуацыі падлягалі таксама жыхары ў 20-кіламетровай зоне. У зоне радыусам 30 км, дзе пражываюць 140 тыс. чалавек, людзей папрасілі па магчымасці не выходзіць з дамоў.

Пасля выкіду радыяцыі на АЭС "Фукусіма-1" у шэрагу прэфектур Японіі адзначаецца павышэнне радыеактыўнага фону.

Акрамя гэтага, учора гарэла сховішча адпрацаванага паліва станцыі. Узгаранне суправаджалася выкідам у атмасферу радыеактыўнага матэрыялу. Паводле інфармацыі МАГАТЭ, радыяцыйны фон у раёне сховішча дасягаў 400 мілізівертаў у гадзіну, што амаль у 1000 разоў перавышае дапушчальныя значэнні. Reuters піша са спасылкай на Сусветную ядзерную асацыяцыю, што нават узровень радыяцыі вышэй 100 мілізівертаў у год можа выклікаць рак. Для параўнан- ня эксперты сцвярджаюць, што чалавек атрымлівае апрамяненне ў 12 мілізівертаў падчас стандартнай працэдуры камп'ютарнай тамаграфіі сэрца.

Такім чынам, зараз на ўсіх шасці рэактарах АЭС склалася аварыйная сітуацыя.

Паводле апошніх звестак, у выніку стыхійнага бедства загінулі больш трох тысяч чалавек. Каля дзвюх тысяч атрымалі раненні. Больш за 17 тысяч чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.

У разбуранай землятрусам Японіі прачнуўся вулкан Сінмоэ

На паўднёвым захадзе разбуранай землятрусам Японіі прачнуўся вулкан Сінмоэ. У паветра на вышыню да чатырох кіламетраў ляцяць попел і камяні. Адмыслоўцы прысвоілі вулканічнай актыўнасці тры з пяці балаў па шкале небяспекі.

Улады прэфектуры Міядзакі, дзе размешчаны вулкан, заклікаюць жыхароў трымацца як мага далей ад Сінмоэ. З небяспечнай зоны эвакуіруюць людзей.

Кадафі прыстрашыў Захад саюзам з "Аль-Каедай"

Палкоўнік Муамар Кадафі ў інтэрв'ю італьянскай газеце "іl Gіornale" прыстрашыў Захад, што калі замежныя войскі ўвойдуць у Лівію, то ён далучыцца да джыхаду Асамы бен Ладэна.

"У гэтым выпадку мы самі станем саюзнікамі "Аль-Каеды" і абвесцім святую вайну", — сказаў палкоўнік, адказваючы на пытанне, ці не баіцца ён скончыць свае дні, як Садам Хусейн.

Пры гэтым ён поўнасцю адмёў магчымасць вядзення перамоў з паўстанцамі, заявіўшы, што яны ўсе — тэрарысты і памагатыя Асамы бен Ладэна, з якімі ніякіх гутарак весткі нельга. Кадафі таксама прызнаўся, што моцна расчараваны стаўленнем з боку яго "еўрапейскіх сяброў", асабліва — італьянскага прэм'ер-міністра. "Я сапраўды шакіраваны. Я адчуваю, што мне здрадзілі. Я не ведаю, што сказаць Берлусконі", — паскардзіўся палкоўнік.

Апраўдваючы неабходнасць выкарыстання супраць паўстанцаў цяжкіх узбраенняў, дзяржаўнае тэлебачанне Лівіі адзначае, што супернікі рэжыму — гэта баевікі "Аль-Каеды", якія "ў мячэцях раздаюць моладзі галюцынагенныя таблеткі".

Германія прыпыніла працу сямі старых АЭС

Урад Ангелы Меркель на тры месяцы прыпыніў працу сямі самых старых атамных электрастанцый Германіі, якія былі ўведзены ў эксплуатацыю яшчэ ў 70-х гадах мінулага стагоддзя, паведамляе Welt.

Гаворка ідзе пра АЭС "Брунсбютэль", "Некарвестхайм", "Ізар 1", "Філіпсбург 1", "Бібліс А", "Бібліс Б" і "Унтэрвезер". Рашэнне пра далейшы лёс гэтых станцый будзе прынята пасля стараннай праверкі іх сістэм бяспекі. Напярэдадні ўрад ФРГ увёў трохмесячны мараторый на выкананне прынятага ў 2010 годзе закона пра падаўжэнне тэрмінаў дзеяння 17 нямецкіх АЭС. Закон прадугледжвае, што тэрміны эксплуатацыі станцый, пабудаваных да 1980 года, павялічацца на 8 гадоў, а АЭС, пабудаваных пасля 1980 года, — на 14 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З аварыйнай АЭС адбыўся выкід радыяцыі ў атмасферу Агульныя страты японскай эканомікі ад цяперашніх прыродных і тэхнагенных катастроф дасягнуць каля $1 трлн. З...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика