Залежыць ад умоў.... 21.by

Залежыць ад умоў...

17.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я прапісаны і жыву ў кватэры брата. У выканкаме адмаўляюць мне ў пастаноўцы на чаргу для паляпшэння жыллёвых умоў па той прычыне, што ў нас хапае метраў. Але ў брата свая, асобная сям'я, а ў мяне павінна быць свая, а значыць, і кватэра... Тады ці законная гэта адмова?

Л. Вазняк, г. Мінск.

Усё залежыць ад умоў: калі вы ў вызначаным парадку ўселены (і, адпаведна, прапісаны або зарэгістраваны па месцы жыхарства) у кватэру брата (або пражывалі там і раней) не як наймальнік жылога памяшкання па заключаным на пэўны тэрмін дагаворы найму, а на ўмовах сумеснага пражывання, то, безумоўна, з'яўляецеся членам сям'і ўласніка жылога памяшкання, і ў гэтым выпадку адмова ў пастаноўцы на кватэрны ўлік цалкам правамерная.

Як вырашыць жыллёвую праблему?

Член сям'і ўласніка жылога памяшкання, які не стаіць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, можа пры неабходнасці атрымаць у вызначаным парадку ў карыстанне асобнае жылое памяшканне шляхам уступлення ў арганізацыю забудоўшчыкаў (ЖБК, ЖК), якая фарміруецца па ініцыятыве грамадзян або грамадзян і юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, заключэння дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва, набыцця жылога памяшкання на першасным або другасным рынку жылля, будаўніцтва індывідуальнага жылога дома. Пры гэтым у выпадку недахопу ўласных сродкаў можна атрымаць банкаўскі крэдыт на фінансаванне будаўніцтва або набыцця жылля ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца банкамі.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я прапісаны і жыву ў кватэры брата. У выканкаме адмаўляюць мне ў пастаноўцы на чаргу для паляпшэння жыллёвых умоў па той прычыне, што ў нас хапае метраў. Але ў брата...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика