Багатае жыццё. 21.by

Багатае жыццё

18.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стогадовы рубеж перасягнулі 37 мінскіх жыхарак
Сярод пенсіянераў ва ўзросце старэй за 70 гадоў лідарства па працягласці жыцця ўтрымліваюць жанчыны, якіх у сталіцы больш за 97 тысяч. А мужчын такога веку — 39 тысяч.
У цэлым жанчын у сталіцы больш, чым мужчын. Па выніках перапісу насельніцтва Беларусі ў агульнай колькасці насельніцтва Мінска 54 працэнты — жанчыны. Гэта 993 тысячы чалавек. Пасля апошняга перапісу насельніцтва жанчын у сталіцы стала на 11 працэнтаў больш, на 1000 мужчын, па дадзеных апошняга перапісу, прыходзілася 1177 жанчын.
Жанчыны актыўныя ў многіх сферах жыцця горада. З агульнай колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, занятага на прадпрыемствах і ў арганізацыях Мінска, жанчыны складаюць больш за 54 працэнты. Але нягледзячы на высокую эканамічную актыўнасць і занятасць, прыярытэтнымі для жанчын застаюцца сям’я і мацярынства. У мінулым годзе ў Мінску 16018 жанчын уступілі ў шлюб.
Дарэчы, вось які цікавы “партрэт” сярэднестатыстычнай беларускай жанчыны намалявалі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі напярэдадні 8 Сакавіка. Ёй 42 гады, яна замужам і мае як мінімум адно дзіця, жыве ў горадзе, паспела ўжо атрымаць вышэйшую або сярэднеспецыяльную адукацыю. Пры гэтым лічыць роднай мовай беларускую, але гаворыць на рускай.

Аксана Шыкунова

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стогадовы рубеж перасягнулі 37 мінскіх жыхарак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика