20 сакавіка — Дзень веснавога раўнадзенства. Настае астранамічны новы год. 21.by

20 сакавіка — Дзень веснавога раўнадзенства. Настае астранамічны новы год

19.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У момант раўнадзенства цэнтр Сонца ў сваім бачным руху па экліптыцы перасякае нябесны экватар. Сонца пераходзіць з Паўднёвага паўшар'я ў Паўночнае, дзе настае астранамічная вясна. У гэты час ва ўсіх краінах дзень амаль раўняецца ночы, Сонца ўзыходзіць дакладна на ўсходзе і садзіцца дакладна на захадзе, а на полюсах на працягу сутак рухаецца дакладна па гарызонце. З 2010 па 2014 гады веснавое раўнадзенства настае 20 сакавіка.

Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі адзначалі веснавое раўнадзенства. Гэты перыяд лічыўся сакральным практычна ва ўсіх культурах, бо ў час раўнадзенства свет і цемра балансуюць на роўных, а потым свет перамагае, Вясна і Жыццё бяруць верх над Зімой і Смерцю. Сучасныя спецыялісты ў галіне парапсіхалогіі сыходзяцца на меркаванні, што гэты дзень валодае моцнай жыватворнай энергетыкай. Нездарма ў гэты час праводзілі знакавыя рытуалы і абрады.

У дзень веснавога раўнадзенства пачынаецца новы год у многіх народаў і народнасцяў Зямлі: Ірана, Афганістана, Таджыкістана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана. За паганскімі часамі ў гэты дзень сустракалі новы год і нашы продкі.

Паводле авестыйскага календара (аднаго з самых старажытных у свеце), новы год пачынаецца з першым усходам сонца пасля веснавога раўнадзенства. Такім чынам, 21 сакавіка 2011 года пачнецца Год Сарокі, які зменіць Чарапаху.

Стаўленне да сарокі ў свеце неадназначнае. У Кітаі яе лічаць сімвалам удачы, "птушкай здавальнення". Сарока прыносіць добрыя навіны і папярэджвае аб прыходзе гасцей. Таму сароку часта выяўляюць на кітайскіх віншавальных паштоўках і запрашэннях. А яшчэ чорна-белая святочная сарока з'яўляецца знакам прынцыпу "янь" і свяшчэннай птушкай.

У іншых культурах сарока сімвалізуе не самыя лепшыя якасці — непастаянства і славалюбства. А абаронцам гэтага знака з'яўляецца Святое Слова — гук, які валодае вялікай сілай.

Год Сарокі ў авестыйскай традыцыі — гэта год атрымання абароны. Многія просьбы, пасланыя небу, задавальняюцца, жаданні збываюцца. Але нельга кідацца словамі, без роздуму малаціць языком. Лічыцца, што Год Сарокі бывае ўдачным не толькі для саміх Сарок (тых, хто нарадзіўся ў 1947, 1979, 2011 гадах), але і для Аленяў (1938, 1970, 2002 гады нараджэння). Нарэшце, ваша жыццё ўваходзіць у нармальную каляіну. Варта звярнуць увагу на асоб супрацьлеглага полу (у 2011 верагодны ўдалы шлюб ці лёсавызначальная сустрэча). Для ўсіх астатніх Год Сарокі будзе ўдалым для духоўных пошукаў і ўмацавання веры, а таксама для творчасці.

Народжаныя ў Год Сарокі імклівыя, жвавыя, бойкія на язык, хітрыя, добра арыентуюцца ў абстаноўцы, надзелены выдатнай інтуіцыяй. Яны прыроджаныя гульцы, маюць здольнасці да складання шматузроўневых камбінацый і лёгка ўвязваюцца ў інтрыгі; кемлівыя, любяць нестандартны падыход да любой справы, лёгка прымаюць смелыя рашэнні; не баяцца паражэнняў; не ўпусцяць магчымасці абнародаваць свае дасягненні і поспехі; не кідаюцца словамі; вельмі любяць мяняць колер валасоў і прычоску, эксперыментаваць з іміджам; імкнуцца мець выдатны целасклад. Іх актыўнасць можа рэалізоўвацца ў залішняй гаварлівасці і празмернай камунікабельнасці. Гэтых здольнасцяў у іх зашмат, што часам можа раздражняць навакольных, але ў справах Сарокам спадарожнічае ўдача. У Год Сарокі нарадзіліся Байран, Гашэк, Кафка, Клеапатра, Шапенгаўэр, Эдзіт Піяф, Сафія Ратару.

Лічыцца, што людзі, якія не развілі закладзеныя ад прыроды якасці і дазволілі недахопам і слабасцям дамінаваць у сваім характары, падпадаюць пад уплыў антытатэма. Для Сарокі антытатэмам з'яўляецца Крот. Людзі, якія знаходзяцца пад яго ўплывам, вылучаюцца коснаязыцтвам, замаруджанай рэакцыяй на ўсё, што з імі адбываецца, паталагічным няўменнем захоўваць чужыя сакрэты. Яны нерашучыя і баязлівыя.

Па Усходнім календары 2011-ы — гэта Год Ката (Труса), але шэраг сучасных астролагаў лічыць, што пачынаецца ён менавіта з веснавым раўнадзенствам. Таму пры жаданні можна арганізаваць святочную навагоднюю сустрэчу не толькі Сарокі, але і Ката. А вось апошнія дні перад днём веснавога раўнадзенства называюць "днямі суму і плачу". Напярэдадні астранамічнага, астралагічнага і авестыйскага новага года лепш не распачынаць новых праектаў, не падпісваць важных дакументаў, не заключаць здзелак. Гэты час лепш прысвяціць падвядзенню вынікаў, аналізу, складанню планаў на перспектыву, а таксама навядзенню парадку і пазбаўленню ад усяго лішняга і старога, каб вызваліць месца для прыходу ў ваша жыццё новага і карыснага.

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У момант раўнадзенства цэнтр Сонца ў сваім бачным руху па экліптыцы перасякае нябесны экватар. Сонца пераходзіць з Паўднёвага паўшар'я ў Паўночнае, дзе настае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика