Прадукты купіў і ў... бальніцу?
22.03.2011
—
Новости Общества
|
20 работнікаў сферы гандлю і бытавога абслугоўвання на Віцебшчыне былі вызвалены ад займаемых пасад і больш за 400 прыцягнуты да іншай дысцыплінарнай адказнасці па выніках праверак, якія супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці ажыццявілі летась. Ва ўсіх з 250 правераных гандлёвых кропак устаноўлены розныя парушэнні заканадаўства пры рэалізацыі тавараў. Стала не выключэннем у лістападзе мінулага года праверка крам Полацкага РайПа, дзе былі ўстаноўлены парушэнні правілаў рознічнага гандлю, санітарных нормаў. Меліся і тавары, тэрмін дазволенага ўжывання якіх даўно скончыўся. Напрыклад, у краме ў вёсцы Багушэва ў продажы знаходзілася больш за дваццаць найменняў пратэрмінаваных тавараў на суму звыш 700 тысяч рублёў. Некаторыя прадукты нельга было ўжываць ужо больш за год і сем месяцаў! Курыныя паўфабрыкаты (філе, грудка, шынка) трэба было ўбраць з рэалізацыі яшчэ ў чэрвені, снежні 2009-га і маі 2010-га года... Пры праверцы крам Шумілінскага РайПа ў краме "Цэнтральны", якая дзейнічае ў раённым цэнтры, рэалізоўвалі на момант праверкі пратэрмінаваныя шашлык, пельмені, каўбасныя вырабы, салату з квяцістай капусты. І ў абласным цэнтры, як у глыбінцы, аказваецца, бывае небяспечна купляць прадукты. У правераных крамах ААТ "Віцебскія прадукты" (а кантралёры зайшлі туды ў кастрычніку 2010-га) пакупнікам прапаноўваліся сасіскі, шашлык, сушкі і гэтак далей, ужыванне якіх магло нанесці шкоду здароўю пакупнікоў. Не лішнім будзе нагадаць: заўсёды трэба быць уважлівымі пры выбары прадуктаў харчавання. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 работнікаў сферы гандлю і бытавога абслугоўвання на Віцебшчыне былі вызвалены ад займаемых пасад і больш за 400 прыцягнуты да іншай дысцыплінарнай адказнасці па...
|
|