Свая кашуля.... 21.by

Свая кашуля...

02.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У наш імклівы век многія краіны сутыкаюцца з фінансавымі праблемамі. Адных яны закранулі больш, а іншых менш, і тут самае важнае — наколькі эфектыўнымі былі прынятыя меры, каб стабілізаваць сітуацыю.

Успомнім, як Еўрасаюз ратаваў Грэцыю: здаецца, для гэтай краіны было выдзелена 200 млрд еўра. А цяпер настала чарга Партугаліі, якой патрэбна 60 млрд. А да гэтага была Ісландыя. Так што нашы праблемы на фоне іншых краін не такія ўжо і маштабныя, але тым не менш вырашаць іх трэба, і неадкладна, бо фінансавую стабілізацыю неабходна, найперш, правесці ў галовах нашых людзей, — вярнуць давер да рубля. Чым далей сітуацыя з абменам валют будзе знаходзіцца ў падвешаным стане, тым цяжэй будзе вярнуць яе да нармальнага функцыянавання.

Выказаная віцэ-прэм'ерам Сяргеем Румасам трывога, як і надзея, што Нацыянальны банк Беларусі зробіць хуткія і неадкладныя захады для стабілізацыі беларускага рубля, магчыма, ужо і крыху запозненыя. Меры, на маю думку, неабходна было прымяняць месяц таму ці яшчэ раней.

Насельніцтва ўжо не верыць словам. Для яго сёння існуе адзіны аргумент — наяўнасць у абменных пунктах долараў і еўра. Калі іх няма, то няма і даверу.

Раптам аказалася, што ўсім патрэбна валюта. Тут размова ідзе не пра суб'екты гаспадарання, у якіх свой валютна-фінансавы расклад, а пра звычайных грамадзян, якія хочуць перавесці рублі ў долары.

Нам ніхто мільярдаў долараў ці еўра не падкіне, як той Партугаліі, і спадзявацца на расійскі крэдыт не трэба. Ён разыдзецца, як ранішні туман, і ўсё па вышэйназванай прычыне. Думаю, што мы яшчэ недаацэньваем патэнцыял нашых людзей. Будуць варыць гарбузы, а долары купяць.

Вось такі мой абывацельскі погляд на сітуацыю. Але калі мы не зменім сваю ўстаноўку на жыццё, калі не будзем лічыць кожны рубель, то будзем жыць ад дэвальвацыі да дэвальвацыі.

Будавалі аграгарадкі, у якіх дамы па дзясяткі тысяч долараў раздавалі нярэдка людзям выпадковым. Узвялі аб'екты, якія "вісяць" на мясцовым бюджэце. Гэта свае грошы не муляюць, а дзяржаўныя не даюць спакою.

Многія з тых, хто атрымаў крэдыты, радуюцца і паўзучаму аслабленню рубля — і крэдыт стане лёгкім.

Сямейны бюджэт прынцыпова не адрозніваецца ад дзяржаўнага. Калі ёсць грошы толькі на канапу, то халадзільнік не купляем — можна зрабіць і наадварот. Калі ў Баранавічах узвялі лядовы палац, то ў мікрараёне Бараўкі няма школы, дзіцячага садка і паліклінікі; калі, бадай, у кожным райцэнтры па ўніверсітэце, то не хапае муляраў, жывёлаводаў, кіроўцаў...

Для мяне вялікімі краінамі з'яўляюцца тыя, дзе добра жывецца людзям.

У кожнай краіне ёсць нешта сваё, адметнае, але эканамічныя сістэмы розных краін у сённяшнім свеце ўніфікаваныя. І, напэўна, тут не трэба мудрыць, а вось пераняць жыццёвы вопыт не пашкодзіць.

Жыццё з размахам каштуе грошай, і ў гэтым наша праблема. Свая кашуля бліжэй да цела, але няхай яна будзе нашага памеру.

Сымон Свістуновіч.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наш імклівы век многія краіны сутыкаюцца з фінансавымі праблемамі. Адных яны закранулі больш, а іншых менш, і тут самае важнае — наколькі эфектыўнымі былі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика