"на што разлічваць дачцы і бацьку?". 21.by

"на што разлічваць дачцы і бацьку?"

02.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы (я і дзве прыёмныя дачкі), жывём у прыватным доме (39 кв. м), дзе, апроч нас, прапісана мая родная дачка. Яна працуе па размеркаванні ў іншай вёсцы, але ў нашым сельсавеце стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў і хоча атрымаць кватэру ў Добрушы. Пытанне: ці можа разам з ёй палепшыць свае жыллёвыя умовы родны бацька дзяўчыны (яму 60 гадоў, ён вельмі хворы, жыве ў нашай жа вёсцы, але свайго жылля не мае)? На што яны могуць разлічваць? Ці мае права дачка атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва або набыццё жылля пад 1%?

В. Алейнікава,  Жлобінскі раён

Найперш: жывучы і знаходзячыся на кватэрным уліку ў Жлобінскім раёне, дачка (разам з бацькам) можа прэтэндаваць на атрыманне жылля менавіта па гэтым месцы жыхарства.

Што датычыцца крэдытавання, то ў адпаведнасці з падпунктам 1.4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185, грамадзянам, якія стаяць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек, а таксама ў гарадах Кобрыне, Слуцку, Рэчыцы, Светлагорску, ашчадным банкам "Беларусбанк" могуць быць выдадзены ільготныя крэдыты на тэрмін да 40 гадоў і пад 1% гадавых.

Згодна з падпунктам 1.10 Указа № 185 грамадзяне, якія стаяць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы іх пражывання, уключаюцца ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў адпаведнымі раённымі, гарадскімі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Грамадзяне, што пражываюць у сельскіх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу, гарадах раённага падпарадкавання, стаяць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў па іх пастаянным месцы жыхарства і хочуць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў у іншых населеных пунктах у межах адпаведнага раёна, уключаюцца ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў раённымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з прытрымліваннем чарговасці грамадзян, якія стаяць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы будаўніцтва (набыцця) жылых памяшканняў.

Што датычыцца нармаваных памераў агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца, для вызначэння велічыні льготнага крэдыту, то яны вызначаюцца (з разліку на аднаго члена сям'і):

для грамадзян, якія будуюць жылыя памяшканні ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, а таксама ў шматкватэрных жылых дамах у сельскіх населеных пунктах, — 20 кв. метраў (пры будаўніцтве для аднаго чалавека аднапакаёвай кватэры — 36 кв. метраў);

для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах і будуюць у іх аднакватэрныя жылыя дамы, а таксама блакаваныя жылыя дамы, — 30 кв. метраў (пры будаўніцтве для аднаго чалавека аднапакаёвай кватэры ў блакаваным жылым доме — 44 кв. метры).

Калі плошча кватэры, якая будуецца, перавышае названыя памеры, то так званая "лішняя плошча" фінансуецца за кошт уласных сродкаў грамадзян.

Віктар САВІЦКІ. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы (я і дзве прыёмныя дачкі), жывём у прыватным доме (39 кв. м), дзе, апроч нас, прапісана мая родная дачка. Яна працуе па размеркаванні ў іншай вёсцы, але ў нашым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика