Выманіла Br230 млн
19.04.2011
—
Новости Общества
|
Махлярка за тры гады сабрала гэтыя грошы з некалькіх дабрачынных арганізацый нібыта на лячэнне сваіх дзяцей, але грошы былі патрачаныя на асабістыя патрэбы. Мінчанка, паводле звестак прэс-афіцэра Ленінскага РУУС Уладзіміра Кухарчыка, атрымлівала грошы, якія ёй выдаваліся на лячэнне дзяцей-інвалідаў, ад замежных дабрачынных арганізацый. Аднак ні яна, ні яе муж нідзе не працавалі і пускалі грошы на свае патрэбы. Разам з тым, жанчына з мэтай даказаць, што грошы ідуць на лячэнне дзяцей, прад'яўляла розныя дакументы, якія нібыта пацвярджалі гэта. Толькі на паверку з "паперкамі" выйшла асечка: па-першае, іх паходжанне выклікала сумненне, а, па-другое, на думку беларускіх медыкаў, дарагія курсы лячэння, на якія, паводле іх, ішлі вялікія грошы, не толькі немэтазгодныя, але часам і нерэальныя. За махлярства жанчына прыгавораная судом да двух гадоў абмежавання волі. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Махлярка за тры гады сабрала гэтыя грошы з некалькіх дабрачынных арганізацый нібыта на лячэнне сваіх дзяцей, але грошы былі патрачаныя на асабістыя патрэбы. |
|