18 пацярпелых ад выбуху знаходзяцца ў цяжкім стане. 21.by

18 пацярпелых ад выбуху знаходзяцца ў цяжкім стане

20.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па стане на раніцу 19 красавіка ў лячэбных установах краіны на стацыянарным лячэнні знаходзіліся 133 чалавекі, якія пацярпелі ад выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая", у тым ліку 18 пацыентаў былі ў цяжкім стане. Стан 18 пацыентаў ацэньваўся як сярэдняй цяжкасці. Стан лёгкай ступені цяжкасці быў у 97 пацыентаў.

Як запэўніваюць у галоўным медыцынскім ведамстве краіны, усе пацярпелыя атрымліваюць лячэнне ў поўным аб'ёме. У бальніцах маецца дастатковы запас медыкаментаў, перавязачных матэрыялаў і донарскай крыві. Забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх ва ўсіх установах.

У Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама адкрыта дадатковая "гарачая" лінія псіхалагічнай падтрымкі пацярпелых падчас тэракту. Тэлефон гарачай ліні: 223 47 94. Яна будзе працаваць з 9.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 18.00 з панядзелка па пятніцу.

Медыкі рэкамендуюць абавязкова паразмаўляць з псіхолагам усім, хто знаходзіўся на станцыі метро падчас тэракту, людзям, якія дапамагалі эвакуяваць раненых і аказваць ім дапамогу, а таксама тым, хто знаходзіўся побач з месцам трагедыі і бачыў наступствы выбуху.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па стане на раніцу 19 красавіка ў лячэбных установах краіны на стацыянарным лячэнні знаходзіліся 133 чалавекі, якія пацярпелі ад выбуху на станцыі метро...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика