ВУП Беларусі павінен прырастаць кожны год на 10 працэнтаў. 21.by

ВУП Беларусі павінен прырастаць кожны год на 10 працэнтаў

21.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВУП Беларусі ў гэтай пяцігодцы павінен прырастаць кожны год на 10 працэнтаў. Аб гэтым заявіў учора ў Мінску першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, уручаючы пераможцам прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія вытворцы павінны ствараць канкурэнтаздольны прадукт і ўмець прадаць на знешнім рынку. Такім чынам, будуць нарошчваць ВУП Беларусі. "Гэта не самамэта, гэта патрабаванне жыцця, будзе развівацца наша эканоміка, будуць лепш жыць людзі, наша будучае пакаленне", — сказаў першы віцэ-прэм'ер.

"Сёння беларускім вытворцам даводзіцца канкурыраваць на знешніх рынках з моцнымі сусветнымі ігракамі. Мы там павінны выстаяць, замацавацца", — сказаў Уладзімір Сямашка. Ён паведаміў, што пабываў на Мінскім трактарным заводзе, дзе яшчэ раз пераканаўся ў добрых экспартных перспектывах гэтага прадпрыемства. "Доля МТЗ на знешнім рынку расце год ад году", — канстатаваў першы віцэ-прэм'ер.

Беларусь з адкрытай эканомікай зможа выжыць, калі зможа купіць энерганосьбіты, сыравіну, зрабіць з гэтай сыравіны, матэрыялаў канкурэнтаздольны прадукт і здолее яго прадаць, падкрэсліў Уладзімір Сямашка. Ён дадаў, што ў гэтым годзе Беларусь імпартуе з Расіі 21,7 млн тон нафты.

Першы віцэ-прэм'ер высока адзначыў работу Дзяржстандарта па нарошчванні экспартнага патэнцыялу краіны. "У тым, што наш прадукт рухаецца па ўсім свеце, адзначаецца яго якасць, ёсць вялікая заслуга Дзяржстандарта, — падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. — Дзяржстандарт прафесійна, сістэмна вядзе сваю работу ў гэтым напрамку".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ВУП Беларусі ў гэтай пяцігодцы павінен прырастаць кожны год на 10 працэнтаў. Аб гэтым заявіў учора ў Мінску першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, уручаючы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика