З-за ўмоў надвор'я ўзмоцнена ахова лясоў
21.04.2011
—
Новости Общества
|
У сувязі з павышэннем пажарнай небяспекі ў лясах краіны да трэцяга класа па ўмовах надвор'я дзяржаўная лясная ахова прыступіла да ўзмоцненай аховы лясных угоддзяў. Ва ўсіх лясгасах і лясніцтвах арганізавана назіранне за лясамі ў мэтах выяўлення ўзгаранняў, у тым ліку з выкарыстаннем відэакамер, усталяваных на спецыяльных вышках. Акрамя таго, вядзецца авіяцыйнае патруляванне ляснога фонду. Наземным спосабам вядзецца патруляванне месцаў, што найбольш наведваюцца насельніцтвам, і небяспечных у пажарных адносінах участкаў лесу. Па апошніх звестках, як паведамілі ў прэс-службе Мінлясгасу, у лясным фондзе адбылося 8 выпадкаў узгаранняў, у выніку якіх агонь прайшоўся па 5,27 гектара лесу. Прычым, 5,08 гектара з іх пацярпелі ў выніку аднаго ўзгарання ў Клічаўскім раёне па віне жыхара вёскі Асовы. Ён выпальваў сухую расліннасць на сваім прысядзібным участку, і агонь перакінуўся на лясныя культуры. Яго віна ўстаноўленая, матэрыялы расследавання знаходзяцца на разглядзе ў мясцовым РАУС. Варта ў каторы раз нагадаць, што за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мераў па ліквідацыі палаў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь (ад 350 тысяч да 1,4 мільёна рублёў). Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з павышэннем пажарнай небяспекі ў лясах краіны да трэцяга класа па ўмовах надвор'я дзяржаўная лясная ахова прыступіла да ўзмоцненай аховы лясных... |
|