Гарэлка — на бераг турэцкі
22.04.2011
—
Новости Общества
|
Другім па значнасці напрамкам экспарту беларускай гарэлкі ўжо сёлета можа стаць Турцыя. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведаміла прэс-сакратар канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Юлія Бальшакова. Калі летась агульны аб'ём паставак беларускай лікёра-гарэлачнай прадукцыі ў Турцыю склаў 44 тыс. дэкалітраў, то, як чакаецца, сёлета толькі да верасня-кастрычніка (часу заканчэння "высокага" турыстычнага сезона) гэты паказчык выйдзе на адзнаку 120 тыс. дэкалітраў. У прыватнасці, зазначылі ў канцэрне, цяперашні рост цікавасці да нашай алкагольнай прадукцыі тлумачыцца яе параўнальна нізкай цаной і добрай якасцю, якую забяспечыла праведзеная апошнім часам мадэрнізацыя айчынных вытворчасцяў спірту. Прычым, у адрозненне ад мінулага года, экспартныя пастаўкі ў Турцыю сёлета будзе здзяйсняць не толькі РУП "Мінск-Крышталь", але таксама Віцебскі, Брэсцкі і Гродзенскі лікёра-гарэлачныя заводы. Дарэчы, цяпер Беларусь пастаўляе сваю алкагольную прадукцыю ў 27 краін свету. Найбольшы аб'ём экспарту прыпадае на дзяржавы Балтыі, апроч таго, значныя аб'ёмы лікёра-гарэлачных вырабаў ідуць у Германію, Італію і Расію. Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другім па значнасці напрамкам экспарту беларускай гарэлкі ўжо сёлета можа стаць Турцыя. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведаміла прэс-сакратар канцэрна... |
|