Бег — гэта жыццё. 21.by

Бег — гэта жыццё

29.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міждзяржаўны лёгкаатлетычны прабег “Званы Чарнобыля”, прымеркаваны да 25-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прайшоў у Хойніках
Як вядома, Хойнікі — адзін з трох блізкіх да Чарнобыля райцэнтраў Гомельшчыны — у свой час найбольш пацярпеў ад аварыі. І вось — лёгкаатлетычны прабег як сведчанне таго, што галоўныя хваляванні ў мінулым. У прабегу ўдзельнічала амаль паўтары тысячы чалавек, у тым ліку прадстаўнікі замежных дыпмісій, акрэдытаваных у Беларусі, Гомельскага аблвыканкама, многіх грамадскіх арганізацый. І, вядома ж, жыхары Гомельшчыны.
Кожны выбіраў дыстанцыю па сілах: самыя юныя змагаліся на 60-метроўцы, школьнікі беглі адзін-два кіламетры, а іншыя спаборнічалі на пяці, дзесяці, і нават дваццацікіламетровай дыстанцыі. Пераможцы адзначаны дыпломамі і падарункамі.
Сам прабег запомніцца ўскладаннем кветак да помніка Смутку ў Хойніках. Акрамя таго, удзельнікі прабегу наведалі выставу выяўленчага мастацтва і фотаэкспазіцыю, прысвечаную чарнобыльскай трагедыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міждзяржаўны лёгкаатлетычны прабег “Званы Чарнобыля”, прымеркаваны да 25-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прайшоў у Хойніках
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика