Гараскоп стрыжак на май. 21.by

Гараскоп стрыжак на май

11.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 мая. Ідэальны дзень для стрыжкі валасоў. Абяцае выдатнае самаадчуванне і нябеднае жыццё да старасці.

12 мая. Пасля наведвання цырульні ў гэты дзень чалавека могуць спасцігнуць хваробы і ўсялякія праблемы.

13 мая. Лепш устрымацца ад наведвання цырульні. Паводле тыбецкіх традыцый, гэта дзень, які "спальвае", стрыжка пагражае пагаршэннем здароўя.

14 мая. Стрыжка ў гэты дзень развівае вастрыню пачуццяў, паляпшае праніклівасць розуму.

15 мая. Стрыжку лепш перанесці на больш спрыяльны перыяд, паколькі ў гэты дзень можна прыцягнуць няшчасці, павялічваецца верагоднасць траўматызму.

16 мая. Добры час для стрыжкі. У гэты дзень вы набудзеце не толькі прывабны знешні выгляд, але і прыцягнеце ў сваё жыццё ўдачу і шчасце.

17 мая. Паляпшэнне ва ўсіх сферах жыцця (ад становішча ў грамадстве да матэрыяльнага стану) чакае таго, хто наведае цырульню.

18 мая. Неспрыяльны дзень для наведвання цырульніка. Стрыжка ў гэты дзень тоіць у сабе сур'ёзныя негатыўныя наступствы практычна ва ўсіх галінах жыцця (ад парушэння агульнага стану арганізма да псіхічных працэсаў).

19 мая. Неспрыяльны дзень для стрыжкі. Наведваючы цырульніка ў гэты дзень, вы наклікаеце верагоднасць асабістых памылак і выпадковасцяў, якія ідуць за імі. Акрамя гэтага, становіцца складана трымаць пад кантролем свае негатыўныя звычкі і страсці.

20 мая. Стрыжка стварае магчымыя перашкоды ў справах і вядзе да пагаршэння здароўя (ад верагоднасці траўматызму да пагаршэння псіхічнай дзейнасці). Паводле ўсходніх традыцый, самыя шкодныя духі прыцягваюцца падчас стрыжкі ў гэты дзень.

21 мая. Стрыжка ў гэты дзень павялічвае верагоднасць скіраванага супраць вас крадзяжу ці рабаўніцтва , што пацягне за сабой не толькі страту маёмасці ці ўласнасці, але і пагаршэнне здароўя.

22 мая. У гэты дзень лепш адкласці справы і знайсці час для наведвання цырульні, паколькі стрыжка ў гэты дзень падаўжае жыццё.

23 мая. Стрыжка ў гэты дзень змяняе адносіны да жыцця. Нават самы заўзяты аптыміст пачне прыглядацца да жыццёвага негатыву — аж да ўзнікнення пачуцця трывалай агіды да жыцця ўвогуле і да навакольных у прыватнасці.

24 мая. Той, хто пастрыжэцца ў гэты дзень, завалодае як знешняй, так і ўнутранай прывабнасцю і прыцягальнасцю, а разам з гэтым — і дабрабытам.

25 мая. З аднаго боку, стрыжка ў гэты дзень дае магчымасць набыцця ўласнасці, а з іншага боку, можа прывесці да павелічэння вагі, што адаб'ецца на агульным стане здароўя.

26 мая. Стрыжка ў гэты дзень дае здаровы колер твару і паляпшае дабрабыт.

27 мая. Для стрыжкі дзень надзвычай неспрыяльны. Пагражае пагаршэннем здароўя, асабліва калі ўжо ёсць схаваныя ці хранічныя хваробы.

28 мая. У гэты дзень магчыма павелічэнне ўнутрывочнага ціску ці абвастрэнне вочных хвароб. Высокая верагоднасць з'яўлення ячменю ці запаленняў.

29 мая. Станоўчы дзень. Ніякіх лёсавызначальных змен не нясе, але стрыжка ці ўкладка атрымаюцца на дзіва ўдалымі, што прывядзе да выдатнага настрою.

30 мая. Паказанні ў гэты дзень такія ж, як і ў папярэдні.

31 мая. Знешні выгляд, які вы атрымаеце сёння пасля наведвання цырульні, саслужыць вам добрую службу ў прыцягненні патрэбных знаёмстваў. Добры дзень для стрыжкі.

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 мая. Ідэальны дзень для стрыжкі валасоў. Абяцае выдатнае самаадчуванне і нябеднае жыццё да старасці. 12 мая. Пасля наведвання цырульні ў гэты дзень чалавека...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика