Серп. 21.by

Серп

13.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Серп — старажытная прылада працы для збору ўраджаю збожжавых культур. У дагістарычныя аграрныя часы сярпы выраблялі з крэменю, пазней — з металу. Серп, як і каса, звязаны з сімволікай поля і жніва. З аднаго боку, серп быў прызначаны для таго, каб зразаць каласы, і таму сімвалізаваў смерць. У народнай культуры Смерць часам атаясамлівалася з вобразам Бязлітаснай Жнейкі з сярпом у руцэ. З іншага боку, серп сімвалізаваў ураджай, дабрабыт, пладаноснасць. Таму ён часта быў асноўным атрыбутам старажытнагрэчаскіх багоў земляробства і ўрадлівасці. З-за выгнутай формы серп часта параўноўвалі з Месяцам.

 У народзе казалі: "Пакуль сярпом не парэжашся — жаць не навучышся".

 Калі серп выпадкова падаў, чакалі добрага ўраджаю.

 Прарок Захарый Серпавідзец (яўр. "памятны Богу") — ушаноўваецца па праваслаўным календары 21 лютага — адзін з 12-ці малых прарокаў; нарадзіўся каля 520 года да Раства Хрыстовага. З маладых гадоў Захарый быў прызваны да прароцкага служэння. Менавіта ў кнізе прарока Захарыя распавядаецца пра прыход Месіі, пра апошнія дні зямнога жыцця Збавіцеля, пра Уваход Гасподні ў Іерусалім на маладым асле, пра здраду Госпаду за 30 срэбранікаў. Згодна з паданнямі, прарок Захарый дажыў да глыбокай сталасці і быў пахаваны каля Іерусаліма. Святцы надаюць Захарыю імя Серпавідца, бо ён у адным з прароцтваў убачыў світак у выглядзе вялікага сярпа, які ляцеў па небе.

 Сяляне па-свойму разумелі тое, што явілася прароку Захарыю. У гэты дзень яны абавязкова вымалі сярпы, звычайна заткнутыя ў пераборку сяней, і аглядалі іх. Калі яны затупіліся, неслі да каваля.

 Акрамя таго, сярпы пырскалі хрышчэнскай вадой і казалі: "Не абрэжаш у свой час крывога сярпа — не адолееш у полі снапа".

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Серп — старажытная прылада працы для збору ўраджаю збожжавых культур. У дагістарычныя аграрныя часы сярпы выраблялі з крэменю, пазней — з металу. Серп, як і каса,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика